Хроніка здарэнняў

Хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 9 па 15 мая зарэгістравана супрацьпраўных учынкаў: крадзеж — 5, нанясенне цялесных пашкоджанняў — 1. Узбуджана 9 крымінальных спраў. Раскрыты 5 раней здзейсненых злачынстваў.

9 чысла ў асіпаўчанкі з двара дома па вул. Гарэліка знік веласіпед, днём пазней у пенсіянеркі з вул. Чкалава скралі газавую пліту коштам 3 млн рублёў.

11 мая ў жыхаркі в. Копча неўстаноўленай асобай праз выстаўленае аконнае шкло скрадзены тэлевізар “LG” коштам 4,5 млн рублёў, перад гэтым — медная засланка, ацэненая ў мільён.

Узбуджана крымінальная справа ў адносінах да раней судзімага 23-гадовага вяскоўца, які 1 мая каля 23.00 гадзін праз аконнае шкло з дачнага дома ў Карытным, што належыць мінчанцы, выкраў будаўнічы фен, 6 камп’ютарных дыскаў і іншыя рэчы на 2,15 млн рублёў.

У ходзе прафілактычнай акцыі “Дом без насілля”, што праходзіла з 18 па 30 красавіка, супрацоўнікамі міліцыі праведзена 26 выступленняў у працоўных калектывах і 3 — у вучэбных установах. Па месцы жыхарства наведана 109 грамадзян, якія ўзяты на ўлік у РАУС. 33 чалавекі былі запрошаны на пася-джэнні САПГП. Супраць аднаго ўзбуджана крымінальная справа.

ДАI

Спынена 72 парушэнні правіл руху. Прыцягнута да адказнасці 3 пешаходы і 2 п’яныя вадзіцелі, 36 чалавек — за перавышэнне хуткасці. Адбылося 4 ДТЗ з механічнымі і 1 — з цялеснымі пашкоджаннямі.

ДАI нагадвае: па 23 мая праходзіць абласная акцыя па папярэджванні ДТЗ з незахаваннем вадзіцелямі транспартных сродкаў хуткаснага рэжыму.

АУСТ

Зарэгістравана 19 правапарушэнняў. Складзена 68 адміністрацыйных пратаколаў. Суправоджана 108 цягнікоў, дзе затрымана 4 чалавекі. У спецізалятар дастаўлены 1 грамадзянін. Узбуджана крымінальная справа за незаконныя валютныя аперацыі. Спынены пошук 2 чалавек.

Дэпартамент аховы

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 11 чалавек: 8 — за з’яўленне ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, 2 — за дробныя крадзяжы, 1 — за дробнае хуліганства.

Спецізалятар

Дастаўлена 39 чалавек, з іх — 8 сямейных скандалістаў, 4 пенсіянеры, 6 жанчын, 26 непрацуючых.

РАНС

13 мая ў выніку кароткага замыкання электраправодкі ў гарадской кватэры па вул. Заслонава, якое прывяло да задымлення пакояў, загінула жанчына 1932 года нараджэння.

IАЖіРС

Складзена 6 пратаколаў за парушэнне правіл рыбалоўства: 5 — за незаконную здабычу рыбы, 1 — за знаходжанне з забароненымі сродкамі лоўлі паблізу вадаёмаў.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость