Хроніка здарэнняў

Хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 11 па 17 красавіка знойдзены труп жанчыны без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці. Затрыманы тры чалавекі, якія знаходзіліся ў стане наркатычнага ап’янення. У нядзелю шпіталізавана жыхарка в. Радуцічы, якой нажавыя раненні нанёс сын. У ходзе СКМ “Арсенал” грамадзянамі добраахвотна здадзена 5 адзінак агнястрэльнай зброі, арбалет і 7 патронаў, супрацоўнікамі выяўлена і канфіскавана 7 адзінак зброі, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 3 чалавекі.

РАСК

15 красавіка непрацуючы раней судзімы жыхар райцэнтра з хуліганскіх намераў разбіў 2 аконных шкла на лесвічнай пляцоўцы ў доме па вул. Сташкевіча, чым нанёс шкоду ДУКВП “Райсэрвіс”.

Каля 18 гадзін 16 красавіка на вуліцы Патоцкага двое 20-гадовых асіпаўчан збілі 11-класніка.

Беспрацоўны грама-дзянін у краме “Доброном” адкрыта выкраў бутэльку гарэлкі.

ДАI

Папярэджана 143 правапарушэнні дарожнага руху, прыцягнута да адказнасці 5 пешаходаў, нецвярозы вадзіцель і 46 чалавек, што не прытрымліваліся хуткаснага рэжыму. Адбылося 7 ДТЗ.

ДАI нагадвае: кіраванне матацыклам, мапедам або перавозка на іх пасажыра без моташлема цягне накладанне штрафу ў памеры 1 БВ, выкарыстанне незарэгістраванага ТС ці праходжання тэхагляду — да 3 БВ.

АУСТ

Складзена 52 адміністрацыйныя пратаколы, устаноўлена месцазнаходжанне 2 грамадзян, якія знаходзіліся ў вышуку, падчас правядзення СКМ “Арсенал” канфіскавана 23 будаўнічыя патроны, 6 — часоў вайны і 3 іншыя. Суправоджана 48 цягнікоў, з якіх знята 8 правапарушальнікаў.

Дэпартамент аховы

Раскрыта 3 крымінальныя справы. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 3 парушальнікі правілаў дарожнага руху, 2 асобы, якія здзейснілі дробны крадзеж, 14 нецвярозых у грамадскіх месцах.

Спецізалятар

Дастаўлена 55 грама-дзян, з якіх 51 размешчаны для працверажэння. У іх ліку 7 сямейных скандаліс-таў, 3 жанчыны, іншагародні і 6 асоб, што здзейснілі дробнае хуліганства.

РАНС

У ноч на 14 красавіка пры пажары жылога дома ў в. Мязовічы загінуў 68-гадовы гаспадар.

IАЖіРС

Узбуджаны крымінальныя справы па фактах незаконных здабычы аленя і ўтрымання зброі. Складзена па 2 пратаколы за парушэнне правілаў рыбалкі і збор мядзведжай цыбулі, адзін — за гандаль чырвонакніжнай раслінай.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем