Хроніка здарэнняў

Хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 28 сакавіка па 3 красавіка знойдзены труп без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці; у сувязі з ўсталяваннем месцазнахо-джання спынены вышук 2 асоб, якія ўхіляліся ад выплаты доўгу. У непрацуючага жыхара в. Галынка канфіскавана 0,0059 г ацэтыляванага опію. 29 чысла на пустцы па вул. Касмічнай зной-дзена 5 артылерыйскіх снарадаў, праз 2 дні на тэрыторыі звалкі бытавых адходаў паблізу в. Пратасевічы — танкавы снарад таксама часоў вайны. АБЭЗ усталяваны факт выкарыстання 25 адзінак сельгастэхнікі без пастаноўкі іх на бухгалтарскі ўлік — яна ўцягнута ў гаспадарчы абарот, чым папярэджана шкода на 379 млн руб. 30 сакавіка з неэксплуатаванага будынка кацельні вытворчага прадпрыемства вы-крадзена каля 30 радыятараў — устаноўлена, что крадзеж здзейснілі двое мужчын. Радыятары канфіскаваны ў пункце прыёму другаснай сыравіны, куды іх здалі зладзеі. 302 кг металалому вы-крадзена з дачнага дома ў в. Дзераўцы — частка знойдзена ў двары жыхара гэтай жа вёскі.

РАСК

Дзве справы ўзбу-джаны ў дачыненні грамадзян, якія, знаходзячыся пад прэвентыўным наглядам, на працягу года тройчы прыцягвалі-ся да адміністрацыйнай адказнасці, 1 — супраць мужчыны, які ўхіліўся ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі.

Ноччу 26 сакавіка мужчына, апрануты ў шапку з прарэзамі для вачэй, шляхам выбівання ўваходных дзвярэй зайшоў у дом жыхаркі Малой Гравы і скраў грошы. Устаноўлена, што злачынства здзейсніў раней су-дзімы 35-гадовы аднавясковец.

Кіраўнік аднаго з прадпрыемстваў з мая па чэрвень 2015 года шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі арганізаваў фіктыўнае афармленне здзельных работ і завалодаў звыш 7,5 млн рублёў.

Заведзена справа і па паведамленні адміністрацыі будаўнічай арганізацыі аб тым, што з тэрыторыі канала меліярацыі паблізу в. Майсеевічы выкра-дзена маёмасць на суму 15,9 млн рублёў.

ДАI

Папярэджана 115 фактаў парушэння праві-лаў дарожнага руху, да адказнасці прыцягнута 23 ліхачы, 2 нецвярозыя вадзіцелі, 14 пешаходаў без святлоадбіваючых элементаў на адзенні. Адбылося 9 дарожна-транспартных здарэнняў.

АУСТ

Зарэгістравана 32 здарэнні, складзена 65 адміністрацыйных пратаколаў, з незаконнага абароту канфіскаваны 61 л спіртнога. Суправоджана 54 цяг-нікі, з якіх знята 3 правапарушальнікі.

Увага! З 5 па 9 красавіка на аб’ектах транспарту праводзіцца спецыяльны комплекс мерапрыемстваў “Прыгарадны цягнIк”.

Дэпартамент аховы

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 8 парушальнікаў ПДР, па 2 асобы, што здзейснілі дробныя крадзеж і хуліганства.

РАНС

30 сакавіка каля 19.30 адбылося ўзгаранне кватэры шматпавярховага жылога дома па вул. Сумчанкі. Супрацоўнікамі РАНС эвакуіравана 8 чалавек. Пацярпелых няма. На пажары, які адбыўся 1 красавіка на тэрыторыі аднаго са складоў, выратавана каля 600 кг бульбы. На наступны дзень загарэўся дом у в. Крамок: знішчаны дах, пашкоджана маёмасць; 4 красавіка — у в. Замошша: пашко-джаны дах, перакрыцці і сцены.

Увага! Выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў на зямельных участках цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 40 базавых велічынь.

IАЖіРС

Складзена 3 адмі-ністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў лесакарыстання.

Последние новости

Власть

“Почему не интенсифицировать процесс?” Лукашенко поставил принципиальные вопросы в сфере козоводства 

8 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: к 1 сентября в стране не должно быть ни одного бревна, валяющегося на опушке леса

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 30 июня по 6 июля

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Футбол. Первая лига. ФК “Слоним 2017” — ФК “Осиповичи” — 1:2

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Сэрцам адданыя роднай зямлі: свята, прысвечанае Дню Незалежнасці, ў Асіповічах

8 июля 2025
Читать новость
Культура

В Осиповичах прошел международный литературно-музыкальный фестиваль

8 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем