Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 27 кастрычніка па 2 лістапада раскрыты крадзеж, устаноўлена месцазнаходжанне дзвюх асоб, якія знаходзіліся ў вышуку, 4 факты парушэння антыалкагольнага заканадаўства і канфіскавана 11,5 літра самагону і 571 — брагі.

На бабруйскім гандлёвым рынку АБЭЗ Асіповіцкага РАУС і УУС г. Бабруйска выяўлены факт парушэння парадку ажыццяўлення валютных аперацый: жыхар горада-суседа незаконна абмяняў 100 долараў ЗША. У яго ж канфіскавана яшчэ $6.100.

РАСК

Узбуджана 19 крымінальных спраў, з іх 2 — у дачыненні неўстаноўленых асоб, якія збывалі «спайс», і 14 — па крадзяжах маёмасці, у тым ліку трох веласіпедаў.

28 кастрычніка заведзена справа на непрацуючага асіпаўчаніна, які 11 кастрычніка каля 4 гадзін ночы на вул. Сумчанкі з выкарыстаннем пнеўматычнага пісталета пагражаў забойствам   22-гадовай мінчанцы.

У перыяд з 8 да 11 гадзін 30 чысла з памяшкання склада райста шляхам свабоднага доступу выкрадзена 32,22 кг свініны на суму 1.688.231 рублёў.

ДАI

Прыцягнуты да адказнасці 4 нецвярозыя вадзіцелі, 59 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 31 пешаход. Папярэджана 181 правапарушэнне. Адбылося 8 ДТЗ.

РАНС

28 кастрычніка адбыўся пажар 2-кватэрнага жылога дома па вул. Бабруйскай. У выніку часткова знішчаны дах дома і веранды, пашкоджана перакрыцце. 31 чысла загарэлася лазня ў в. Цяплухі. Прычыны абодвух пажараў устанаўліваюцца.

Последние новости

Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость
Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем