Хроніка здарэнняў

Хроніка здарэнняў
Супрацоўнікамі АДАІ РАУС з 11 па 17 студзеня зарэгістравана 7 ДТЗ, папярэджана 116 правапарушэнняў, пакараны 5 “бяспраўнікаў”, 10 пешаходаў і нецвярозы вадзіцель.
Аддзелам Дэпартамента аховы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 2 сямейныя скандалісты і па адным чалавеку за дробны крадзеж і знаходжанне ў нецвярозым выглядзе ў грамадскім месцы.
Як паведамілі ў РАНС, 16 чысла ў райцэнтры пажарамі пашкоджаны гараж па вул. Юбілейнай і двухкватэрны дом на Чумакова, на наступны дзень — прыватная пабудова на Рабоча-Сялянскай.
ІАЖіРС складзена 2 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў лесакарыстання і столькі ж — за самавольнае зняцце ўрадлівага пласта глебы ў лясной зоне.