Хроніка здарэнняў

Аддзелам Дэпартамента аховы выяўлены дзве асобы, што здзейснілі дробныя крадзяжы.
Як паведамілі ў РАНС, 22 сакавіка ў выніку пажару пашкоджаны дах, перакрыцце і маёмасць надворнай пабудовы на вул. Навасёлаў у аг. Свіслач. 24 чысла адбыўся пажар у доме на вул. Сташкевіча ў райцэнтры. У жылым пакоі ратавальнікамі быў знойдзены траўмаваны 46-гадовы гаспадар — ён перададзены медбрыгадзе і шпіталізаваны. Прычыны пажараў высвятляюцца.
МНС нагадвае: не дапускаецца курэнне ў ложку ці іншым месцы для сну, выкідванне непатушанымі акуркаў і запалак з аконных праёмаў, балконаў жылых дамоў, у смеццевыя кантэйнеры, бакі на прыдамавой тэрыторыі.
ІАЖіРС складзены адміністрацыйныя пратаколы па фактах захоўвання забароненых прылад рыбалоўства і парушэнне правіл палявання.