Хроніка здарэнняў

Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні папярэджана 158 правапарушэнняў. Адміністрацыйную адказнасць панеслі два бяспраўнікі; тры парушальнікі правіл перавозкі дзяцей у аўтатранспарце; чатыры вадзіцелі, якія не прадаставілі перавагу ў руху пешаходу, два — рухаліся на забараняючы сігнал святлафора; 23 пешаходы і веласіпедысты, з якіх два нецвярозыя. Зарэгістравана пяць ДТЗ, у адным выпадку вінаваты пакінуў месца здарэння.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае: для папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў у зімовых умовах і прапаганды выкарыстання зімовых шын па 5 снежня праходзіць рэспубліканская акцыя “Мяняй свой стыль на зімовы!”, таксама праводзяцца мерапрыемствы па павышэнні бяспекі дарожнага руху пры перавозцы пасажыраў.
Аддзелам Дэпартамента аховы выяўлены крадзеж, прадугледжаны арт. 205 Крымінальнага кодэкса краіны, і два дробныя крадзяжы.
ІАЖіРС складзены адміністрацыйны пратакол за захоўванне забароненых прылад рыбнай лоўлі, шэсць — парушэнне правіл палявання.