Хроніка здарэнняў

На мінулым тыдні супрацоўнікамі АДАІ РАУС папярэджана 189 правапарушэнняў, да адказнасці прыцягнуты два бяспраўнікі і адзін нецвярозы за рулём; 31 пешаход і веласіпедыст, тры з якіх у стане алкагольнага ап’янення; дзевяць вадзіцеляў, якія парушылі правілы перавозкі дзяцей у аўтатранспарце, адзін — абгону. Зарэгістравана шэсць ДТЗ.
За час правядзення СКМ “Увага: дзеці!” ужыты меры адміністрацыйнага спагнання па 362 выпадках парушэнняў ПДР, у тым ліку 98 парушэннях правілаў карыстання светлавой сігналізацыяй. Пакараны нецвярозы вадзіцель, чатыры, што не прадаставілі перавагу ў руху пешаходу, 13 — парушылі правілы перавозкі дзяцей.
Аддзелам Дэпартамента аховы выяўлена асоба, што здзейсніла дробны крадзеж.
Як паведамілі ў РАНС, 8 верасня пры тушэнні пажару гаража на вул. Каралёва выяўлены труп гаспадара 1963 г.н. Прычына здарэння высвятляецца.
МНС нагадвае: у гаражах нельга захоўваць балоны з гаручым газам, за выключэннем балонаў у газабалоннай устаноўцы транспартнага сродку; праводзіць уборку з ужываннем лёгкаўзгаральных вадкасцей; запраўляць транспартныя сродкі палівам.
ІАЖіРС складзены два адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правіл рыбалоўства, адзін — лесакарыстання.