Хроніка здарэнняў

Хроніка здарэнняў

Супрацоўнікамі АДАІ РАУС з 16 па 22 жніўня папярэджана 211 правапарушэнняў, да адказнасці прыцягнуты 2 нецвярозыя вадзіцелі, 9 “бяспраўнікаў”, 10 парушальнікаў правіл перавозкі дзяцей у аўтатранспарце, 17 пешаходаў і веласіпедыстаў. Зарэгістраваны 4 дарожна-транспартныя здарэнні.

Да ведама вадзіцеляў: з 25 чысла з мэтай прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага — дзеці!”, падчас якога ўсе аўтамабілісты ў светлы час сутак абавязаны ехаць з уключаным на транспартным сродку блізкім святлом фар. За невыкананне гэтага патрабавання прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або накладання штрафу да 3 базавых велічынь. СКМ працягнецца па 5 верасня.

Паважаныя бацькі, не забывайце нагадваць дзецям правілы бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах і не парушайце ПДР самі.

Аддзелам Дэпартамента аховы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 2 сямейныя скандалісты, 3 асобы, якія нецвярозымі з’яўляліся ў грамадскіх месцах, па адным чалавеку, што здзейсніў дробныя крадзеж або хуліганства.

Як паведамілі ў РАНС, 17 чысла полымем знішчана  20 м2 даху гаража на вул. Жукава ў райцэнтры; наступным вечарам падчас пажару прыватнага дома ў в. Лука згарэлі хлеў і маёмасць у ім, пашкоджана лазня. Памятайце: нярэдка прычынай узгарання становіцца неасцярожнасць пры курэнні ці парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

ІАЖіРС складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне правіл рыбалоўства.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем