Хроніка здарэнняў

Хроніка здарэнняў

Супрацоўнікамі АДАІ РАУС з 31 мая па 6 чэрвеня папярэджана 169 правапарушэнняў, да адказнасці прыцягнуты парушальнік правіл абгону, 5 нецвярозых вадзіцеляў, 4 “бяспраўнікі”, 4 пешаходы і веласіпедысты. Падчас СКМ “Увага — дзеці!” выяўлена 287 правапарушэнняў, сярод іх 3 факты непрадастаўлення перавагі ў руху пешаходам, 2 — знаходжання за рулём нецвярозага вадзіцеля, 19 — парушэння правіл перавозкі дзяцей, 73 — невыканання патрабавання ездзіць на транспартным сродку з уключаным блізкім святлом фар.

Зарэгістравана 3 дарожна-транспартныя здарэнні. 3 чысла каля 18.40 на 16 км аўтадарогі Асіповічы-Баранавічы ў кювеце апынуўся аўтамабіль Opel Zafira. Папярэдне ўстаноўлена, што 61-гадовы жыхар в. Дрычын, рухаючыся на закругленні дарогі, страціў кантроль над кіраваннем, у выніку іншамарка з’ехала ў правы па ходзе руху кювет і перакулілася. Вадзіцеля, які не быў пры-шпілены рамянём бяспекі, выкінула з аўтамабіля; ад атрыманых траўм мужчына памёр на месцы.

Аддзелам Дэпартамента аховы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 3 чалавекі, што здзейснілі дробныя крадзяжы; у аднаго грамадзяніна канфіскаваны самагон.

ІАЖіРС складзена па 2 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнні правілаў лесакарыстання і рыбалоўства.

Последние новости

Общество

Да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость