Хроніка здарэнняў

Хроніка здарэнняў

Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні папярэджана 166 правапарушэнняў. Адміністрацыйную адказнасць панеслі бяспраўнік; два нецвярозыя вадзіцелі і адзін, які не прадаставіў перавагу ў руху пешаходам; тры парушальнікі правіл пераезду чыгуначных пуцей, адзін — абгону, тры — перавозкі дзяцей у аўтатранспарце; 21 пешаход і веласіпедыст, адзін з якіх у стане алкагольнага ап’янення.

Зарэгістравана тры дарожна-транспартныя здарэнні. 10 чэрвеня на 13-м км аўтадарогі Асіповічы-Глуск-Азарычы 20-гадовы вадзіцель Mercedes-Benz на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет. У выніку ДТЗ атрымала цялесныя пашкоджанні 17-гадовая пасажырка.

Дзяржаўтаінспекцыя з улікам актуальнасці праблемы парушэнняў заканадаўства вадзіцелямі мота-ўсюдыходаў (квадрацыклаў, квадрыцыклаў), звязаных з іх рухам па аўтамабільных дарогах, засеяных палях і іншых насаджэннях, рэкамендуе іх уладальнікам і вадзіцелям выконваць устаноўленыя правілы — парушальнікі будуць прыцягвацца да адказнасці ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Аб фактах перамяшчэння такога транспарту па аўтадарогах агульнага карыстання, сельгасугоддзях супрацоўнікі ДАІ просяць паведамляць па тэлефоне 102.

Аддзелам Дэпартамента аховы выяўлены факты дробных хуліганства і крадзяжу; асоба, што знаходзілася ў нецвярозым выглядзе ў грамадскім месцы.

ІАЖіРС складзены два адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правіл рыбалоўства, па адным — лесакарыстання і захоўванне забароненых прылад лоўлі.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 8 августа для всех знаков Зодиака

8 августа 2026
Читать новость
Профилактика

В жаркие дни спасатели усиливают контроль на акваториях

7 августа 2026
Читать новость
Общество

Елена Кириченко назначена первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

7 августа 2026
Читать новость
Общество

Благотворительная акция «Соберем детей в школу» проходит в Осиповичском районе по 14 сентября

7 августа 2026
Читать новость
Спорт и туризм

ФК “Островец” — ФК “Осиповичи” — 2:0

7 августа 2026
Читать новость
Общество

Изменение в расписании автобусов 10 августа: рейсы Осиповичи – Зборск отменены

7 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем