Хроніка здарэнняў

Хроніка здарэнняў

На мінулым тыдні супрацоўнікамі АДАІ РАУС зарэгістравана тры ДТЗ; папярэджана 169 правапарушэнняў. Да адказнасці прыцягнуты тры бяспраўнікі; 22 пешаходы і веласіпедысты; сем вадзіцеляў, што парушылі правілы перавозкі дзяцей у аўтатранспарце, чатыры — абгону, адзін — пераезду чыгункі. 

Дзяржаўтаінспекцыя інфармуе: пешаходу забараняецца перасоўвацца на сродках персанальнай мабільнасці, перавозячы пры гэтым іншых асоб па-за спецыяльна абсталяваных месцаў для сядзення, прадугледжаных канструкцыяй СПМ.

Аддзелам Дэпартамента аховы выяўлена па два чалавекі, што здзейснілі дробныя крадзяжы, з’яўляліся ў нецвярозым стане ў грамадскіх месцах ці парушылі правілы дарожнага руху.

Супрацоўнікі РАНС нагадваюць: у гаражах не дапускаецца захоўваць балоны з гаручым газам ці з-пад яго, за выключэннем балонаў у газабалоннай устаноўцы транспартнага сродку; праводзіць уборку памяшканняў з ужываннем лёгкаўзгаральных і гаручых вадкасцей; запраўляць транспартныя сродкі аўтамабільнымі бензінамі, дызельным палівам, газай, гаручымі газамі; зараджаць акумулятарныя батарэі непасрэдна на транспартных сродках; усталёўваць і эксплуатаваць нецеплаёмістыя печы.

ІАЖіРС складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне правіл рыбалоўства.

Последние новости

Власть

Лукашенко назвал «Один район — один проект» лакмусовой бумажкой работы руководителей регионов

17 февраля 2026
Читать новость
Власть

«Основа дальнейшей результативности». Лукашенко обозначил «мгновенные» задачи для правительства

17 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

О подготовке к работе в период прохождения весеннего паводка

17 февраля 2026
Читать новость
Происшествия

Житель Осиповичей погиб во время рыбалки на Вилейском водохранилище

17 февраля 2026
Читать новость
Культура

Прыцягальна! Карэспандэнт «АК» пагутарыла з загадчыкам раённага цэнтра народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Аляксандрай Ткачовай

17 февраля 2026
Читать новость
Общество

Живая память: как в Осиповичах отметили День памяти воинов-интернационалистов

17 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем