Хроніка здарэнняў

Хроніка здарэнняў

Супрацоўнікамі АДАІ РАУС з 11 па 17 верасня зафіксавана чатыры ДТЗ, папярэджана 185 правапарушэнняў. Адміністрацыйную адказнасць панеслі шэсць бяспраўнікаў; два нецвярозыя вадзіцелі; тры парушальнікі правіл перавозкі дзяцей у аўтатранспарце і адзін — руху праз чыгуначны пераезд; 18 пешаходаў і веласіпедыстаў, тры з якіх нецвярозыя.

Па 24 верасня праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку дарожна-транспартнага траўматызму і павышэнне бяспекі пешаходаў і веласіпедыстаў. Аб фактах знаходжання на праезнай частцы ўдзельнікаў дарожнага руху, якія ствараюць пагрозу бяспецы, паведамляйце па тэлефоне 102.

Аддзелам Дэпартамента аховы выяўлена па адным парушальніку, што ў нецвярозым стане з’яўляўся ў грамадскім месцы ці здзейсніў дробнае хуліганства.

У РАНС паведамілі: 12 верасня з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні атрымаў апёкі 79-гадовы жыхар Градзянкі.

17 чысла ў выніку пажару знішчаны дах летняй кухні на вул. Дачнай у в. Галынка. Адна з магчымых версій — узгаранне пластыкавага вядра, у які патрапіла незатушанае вуголле.

МНС нагадвае: адна з найбольш распаўсюджаных прычын пажараў — неасцярожнае абыходжанне з агнём, у тым ліку пры курэнні. Катэгарычна забараняецца курыць у ложку, выкідваць непатушаныя цыгарэты, запалкі з аконных праёмаў, балконаў шматкватэрных жылых дамоў, у ствалы смеццеправодаў, смеццевыя кантэйнеры, бакі, скрыні на прыдамавой тэрыторыі.

ІАЖіРС складзены два адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правіл рыбалоўства, па адным — захоўванне забароненых прылад лоўлі і парушэнне правіл лесакарыстання.

Последние новости

Спорт и туризм

Осиповчанка Татьяна Гурская стала первой на ультрамарафоне «ПОБЕДА-80»!

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи Республики Беларусь

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Осиповичский райисполком принял решение возобновить отопительный сезон для объектов социальной сферы

12 мая 2025
Читать новость
Профилактика

Весна, холода, безопасные дома…

12 мая 2025
Читать новость
Власть

День Победы в двух столицах, откровенные заявления, марафон встреч и музей народных достижений. Итоги недели Президента

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Ждать ли потепления? Прогноз погоды на неделю с 12 по 18 мая

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем