Хроника происшествий в Осиповичском районе за минувшую неделю

Хроника происшествий в Осиповичском районе за минувшую неделю

На мінулым тыдні супрацоўнікамі АДАІ РАУС папярэджана 161 правапарушэнне, да адказнасці прыцягнута пяць бяспраўнікаў; 25 пешаходаў і веласіпедыстаў, два з якіх былі ў стане алкагольнага ап’янення; чатыры вадзіцелі, якія рухаліся на забараняючы сігнал святлафора, 11 — парушылі правілы перавозкі дзяцей у аўтатранспарце. Зарэгістравана два дарожна-транспартныя здарэнні.

Увага! Па 11 лютага Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць мэтавыя мерапрыемствы па папярэджанні наездаў на ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху. Інфармацыю аб удзельніках дарожнага руху, паводзі-ны якіх небяспечныя і патрабуюць прыняцця неадкладных мер па выдаленні з праезнай часткі, а таксама аб іншых фактах, якія ўплываюць на бяспеку, паведамляйце па нумары 102.

Як паведамілі ў РАНС, 4 чысла атрымаў апёкі асіпаўчанін 1991 г.н. Як паказала праверка, здарылася гэта ў гаражы па месцы яго жыхарства, дзе грамадзянін праводзіў агнявыя работы. Будынак у выніку пажару не пашкоджаны.

МНС нагадвае: месца правядзення агнявых работ павінна быць ачышчана ад гаручых рэчываў і матэрыялаў на адлегласці не менш разлёту іскраў, а таксама забяспечана парашковым вогнетушыцелем з масай рэчыва не менш за восем кілаграм.

ІАЖіРС складзены тры адміністрацыйныя пратаколы за захоўванне забароненых прылад рыбнай лоўлі, два — парушэнне правіл лесакарыстання.

Последние новости

Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Спрашивали — отвечаем: что грозит за купание в запрещенном месте?

11 июня 2026
Читать новость
Происшествия

Нетрезвые водители, нарушения перевозки детей и трагедия в Птушичах: сводка происшествий за неделю

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Раслінны дэкор у гарадской прасторы

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 июня для всех знаков Зодиака

11 июня 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем