Хроника происшествий в Осиповичском районе за минувшую неделю

Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні папярэджана 168 правапарушэнняў. Адміністрацыйную адказнасць панеслі два бяспраўнікі; парушальнік правіл абгону і вадзіцель, што рухаўся на забараняючы сігнал святлафора; сем парушальнікаў правіл перавозкі дзяцей у аўтатранспарце; 40 пешаходаў і веласіпедыстаў, з якіх чатыры ў нецвярозым стане.
Зарэгістравана 14 ДТЗ. 21 снежня ў 7 гадзін 30 хвілін на нерэгулюемым пешаходным пераходзе на скрыжаванні вуліц Сташкевіча і 60 гадоў Кастрычніка легкавы аўтамабіль наехаў на пешахода, не пазначанага святлоадбіваючымі элементамі. Пацярпелы з траўмамі шпіталізаваны.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае: пры пад’ездзе да нерэгулюемага пешаходнага пераходу або веласіпеднага пераезду вадзіцель павінен даць перавагу пешаходу і саступіць дарогу веласіпедысту.
Аддзелам Дэпартамента аховы выяўлены чатыры чалавекі, якія здзейснілі дробныя крадзяжы, адзін — знаходзіўся ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы.
Па даных РАНС, 18 чысла пры пажары на вул. Бярэзінскай у аг. Свіслач агнём пашкоджаны жылы дом, лазня, гаспадарчая пабудова і маёмасць у іх. Прычына пажару высвятляецца.
МНС нагадвае: аўтаномны пажарны апавяшчальнік у кожным жылым пакоі дапаможа выявіць пажар на ранняй стадыі і гукам, які здольны разбудзіць нават спячага чалавека, апавясціць пра бяду і, адпаведна, выратаваць жыццё.
ІАЖіРС складзены два адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правіл лесакарыстання.