Хроника происшествий в Осиповичском районе за минувшую неделю

З 30 кастрычніка па 12 лістапада супрацоўнікамі АДАІ РАУС зарэгістравана 11 ДТЗ. Папярэджана 493 правапарушэнні; адміністрацыйную адказнасць панеслі дзесяць бяспраўнікаў; пяць вадзіцеляў, якія рухаліся на забараняючы сігнал светлафора, 11 — парушылі правілы перавозкі дзяцей у аўтатранспарце, па адным — абгону і пераезду чыгункі; 85 пешаходаў і веласіпедыстаў, шэсць з якіх у стане алкагольнага ап’янення; два нецвярозыя вадзіцелі, адзін з якіх сеў за руль п’яным паўторна на працягу года. У дачыненні да апошняга грамадзяніна ўзбуджана крымінальная справа.
Аддзелам Дэпартамента аховы выяўлены тры факты дробнага крадзяжу, сямейны скандаліст і дзве асобы, якія з’яўляліся ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы.
Як паведамілі ў РАНС, на працягу двух мінулых тыдняў пажараў не адбылося. Ратавальнікі нагадваюць: раскажыце дзецям, што нельга гуляць з запалкамі і запальніцамі, не правакуйце малых на небяспечныя гульні, пакідаючы ў даступных месцах гэтыя прадметы. Сыходзячы з хаты, не зачыняйце дзяцей на замок, абавязкова папярэдзьце суседзяў ці сваякоў, калі па нейкіх прычынах вымушаны пакінуць рабят адных.
ІАЖіРС складзены тры адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правіл лесакарыстання, адзін — палявання.