Хроника происшествий в Осиповичском районе за минувшую неделю

З 23 па 29 кастрычніка супрацоўнікамі АДАІ РАУС зарэгістраваны два ДТЗ; папярэджаны 242 правапарушэнні. Адміністрацыйную адказнасць панеслі 48 пешаходаў і веласіпедыстаў, тры з якіх нецвярозыя; пяць парушальнікаў правіл перавозкі дзяцей у аўтатранспарце; два — абгону, пяць вадзіцеляў, якія рухаліся на забараняючы сігнал светлафора; бяспраўнік. У рамках рэйдавых мерапрыемстваў праведзены дзве прафілактычныя акцыі; з праезнай часткі выдалены 71 уразлівы ўдзельнік дарожнага руху (чатыры знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення); 15-ці пешаходам супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ўручылі святлоадбівальныя элементы..
Аддзелам Дэпартамента аховы выяўлены два сямейныя скандалісты і два факты дробнага крадзяжу, асоба, якая знаходзілася ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы.
Як паведамілі ў РАНС, 23 чысла полымем пашкоджаны маторны адсек легкавога аўтамабіля Volvo, які знаходзіўся на паркоўцы паблізу шматкватэрнага жылога дома на вул. Армейскай у аг. Лапічы; 25-га ў выніку загарання гаража ў зав. Паўднёвым у райцэнтры знішчаны аўтамабіль Citroen, маёмасць і дах у гаражы, пашкоджана перакрыцце дома; 29-га агнём пашкоджаны сцены і маёмасць у доме на вул. Маладзёжнай у аг. Каўгары. Прычыны пажараў высвятляюцца.
РАНС нагадвае: паліць печ рэкамендуецца два-тры разы ў дзень не больш чым па паўтары гадзіны; апошні раз — не менш чым за дзве гадзіны да сну.
Атрымаць кансультацыю па пытаннях канструкцыі і эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад можна ў сектары нагляду і прафілактыкі РАНС па адрасе: вул.Чапаева, 21а і па тэл. 27-512.
ІАЖіРС складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне правіл лесакарыстання, па два — захоўванне забароненых прылад лоўлі і парушэнне правіл рыбалоўства.