Хроника происшествий в Осиповичском районе за минувшую неделю

Супрацоўнікамі АДАІ РАУС з 16 па 22 кастрыч-ніка папярэджана 189 правапарушэнняў. Адміністрацыйную адказнасць панеслі нецвярозы за рулём і чатыры бяспраўнікі; сем парушальнікаў правіл перавозкі дзяцей у аўтатранспарце, тры — абгону, адзін — пераезду чыгуначных пуцей; два вадзіцелі, якія рухаліся на забараняючы сігнал светлафора; 42 пешаходы і веласіпедысты, з якіх адзін нецвярозы. Зарэгістравана пяць ДТЗ.
Увага! Па 27 чысло ў мэтах папярэджання ДТЗ з удзелам дзяцей, а таксама напярэдадні восеньскіх канікул праводзіцца тыдзень дзіцячай бяспекі, па 30-е — рэспубліканская прафілактычная акцыя “Не будзь невідзімкай на дарозе!”. Інфармуйце АУС па нумары 102 аб знаходжанні на аўтадарогах і вуліцах уразлівых удзельнікаў руху, якія ствараюць сваімі дзеяннямі пагрозу бяспецы.
Аддзелам Дэпартамента аховы выяўлены тры чалавекі, якія здзейснілі дробныя крадзяжы.
У РАНС паведамілі: 18 чысла пры пажары жылога дома на вул. Сонечнай у райцэнтры знішчаны дах, пашкоджаны перакрыцце і маёмасць у доме, мансардным паверсе і гаражы. Прычына пажару высвятляецца.
МНС нагадвае: разводзіць вогнішчы трэба бяспечна. Для гэтага неабходны зацішнае надвор’е, пастаянны кантроль за працэсам гарэння, вычышчаная ад гаручых рэчываў і сухой расліннасці пляцоўка, размешчаная так, каб полымя і іскры не траплялі на гаручыя элементы будынкаў. Рэшткі спаленых матэрыялаў абавязкова павінны быць патушаны.
ІАЖіРС складзены тры адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правіл лесакарыстання, адзін — захоўванне забароненых прылад рыбнай лоўлі.