Хроника происшествий в Осиповичском районе за минувшую неделю

Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні зарэгістравана дзевяць дарожна-транспартных здарэнняў. Папярэджана 154 правапарушэнні, у тым ліку да адказнасці прыцягнуты 21 веласіпедыст і пешаход, адзін з якіх нецвярозы; тры бяспраўнікі; па адным вадзіцелі, што парушыў правілы абгону ці не прадаставіў перавагу ў руху пешаходу, пяць — правілы перавозкі дзяцей у аўтатранспарце.
Дзяржаўтаінспекцыя інфармуе: па 28 верасня праходзяць мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку ДТЗ з удзелам транспарту, які ажыццяўляе перавозку грузаў, а таксама па кантролі за перамяшчэннем па дарогах агульнага карыстання ў цёмны час сутак сельскагаспадарчай (ціхаходнай) тэхнікі, не пазначанай у адпаведнасці з патрабаваннямі ПДР.
Аддзелам Дэпартамента аховы выяўлена асоба, што здзейсніла дробны крадзеж.
Як паведамілі ў РАНС, сёлета на 75% павялічылася колькасць пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём. Асноўны фактар, які спрыяе ўзнікненню такіх пажараў, — бацькоўская бестурботнасць. Пастаянна тлумачце дзецям пра недапушчальнасць гульняў з агнём, дэманструйце выкананне ўсіх правілаў бяспекі асабістым прыкладам!
ІАЖіРС складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне правіл транспарціроўкі драўніны.