Хроника происшествий в Осиповичском районе за минувшую неделю

Супрацоўнікамі АДАІ РАУС з 28 жніўня па 3 верасня папярэджана 218 правапарушэнняў. Адміністрацыйную адказнасць панеслі бяспраўнік, нецвярозы вадзіцель, парушальнік правіл абгону і восем — перавозкі дзяцей у аўтатранспарце, а таксама 25 пешаходаў і веласіпедыстаў, з якіх чатыры ў нецвярозым стане. Зарэгістравана тры ДТЗ.
Аддзелам Дэпартамента аховы выяўлена па адным чалавеку, што з’яўляўся ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы, здзейсніў дробны крадзеж ці хуліганства.
У РАНС паведамілі: 1 верасня пры пажары надворнай пабудовы на вул. Школьнай у аг. Дрычын агнём знішчана 12 м2 даху, маёмасць, пашкоджаны сцены. Пацярпелых няма.
МНС нагадвае: прыбярыце лёгкаўзгаральныя вадкасці, запалкі і запальніцы ў недаступныя для дзіцяці месцы; абмяжуйце дзецям доступ у надворныя пабудовы, на гарышчы і ў падвалы; не дазваляйце малым пакідаць тэрыторыю домаўладання; растлумачце небяспеку, якую нясуць гульні з агнём, вывучыце з дзіцём нумары тэлефонаў і парадак выкліку экс-транных службаў.
ІАЖіРС складзены тры адміністрацыйныя пратаколы за незаконную транспарціроўку драўніны, два — парушэнне правіл рыбалоўства, па адным — захоўванне забароненых прылад лоўлі і невыкананне правіл палявання.