Хроника происшествий в Осиповичском районе за минувшую неделю

Хроника происшествий в Осиповичском районе за минувшую неделю

Супрацоўнікамі АДАІ РАУС папярэджана 193 правапарушэнні. Затрыманы вадзіцель у нецвярозым стане, сем — парушылі правілы перавозкі дзяцей; 18 выпадкаў невыканання правіл дарожнага руху дапусцілі ўразлівыя ўдзельнікі (веласіпедысты і пешаходы).

Зарэгістравана пяць дарожна-транспартных здарэнняў. Адно з іх з лятальным канцом. 22 жніўня ў 21.39 на 113-м кіламетры аўтамагістралі Мінск-Гомель пешаход вырашыў перасекчы трасу і папаў пад колы аўтамабіля.

Аддзелам Дэпартамента аховы выяўлены па два выпадкі дробнага хуліганства і дробнага крадзяжу. Затрыманы сямейны скандаліст і грамадзянін у стане алкагольнага ап’янення. Раскрыты грабеж.

Па інфармацыі РАНС, з 22 па 27 жніўня на тэрыторыі раёна зарэгістраваны пажар. Узгаранне адбылося ў прыбудове аднаго з дамоў на вул. Савецкай у райцэнтры. Пашкоджаны перакрыцце, сцены і маёмасць памяшканняў. Пацярпелых няма.

Нагадваем: тлумачце дзіцяці алгарытм дзеянняў пры пажары, паказвайце магчымыя выхады для эвакуацыі, навучыце не панікаваць, не хавацца ў выпадку пажару. Не даручайце дзецям сачыць за печамі, газавымі плітамі, электрапрыборамі. Кантралюйце іх вольны час.

ІАЖіРС паведаміла, што на мінулым тыдні зафіксавана два парушэнні правіл лоўлі рыбы, па адным — захоўвання рыбалоўных сетак і правіл палявання.

Последние новости

Общество

Прямая линия с директором Осиповичского государственного колледжа

30 июня 2025
Читать новость
Общество

За каждой цифрой — продукция. 30 июня — День экономиста

30 июня 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с начальником отдела статистики труда Главного статистического управления области

30 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 30 июня для всех знаков зодиака

30 июня 2025
Читать новость
Общество

25 июня в Осиповичах прошли мероприятия в рамках Марафона молодежи и студенчества

29 июня 2025
Читать новость
Благоустройство

График вывоза отходов растительного происхождения с территории частного сектора города Осиповичи

29 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем