Хроника происшествий в Осиповичском районе за минувшую неделю

Супрацоўнікамі АДАІ РАУС за тыдзень папярэджана 199 правапарушэнняў. Зарэгістравана два ДТЗ; затрыманы чацвёра вадзіцеляў без пасведчанняў, адзін — у нецвярозым стане, 11 парушылі правілы перавозкі дзяцей, трое — абгону; 26 выпадкаў невыканання правіл дарожнага руху дапусцілі ўразлівыя ўдзельнікі (веласіпедысты і пешаходы), адзін з іх знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.
Зараз супрацоўнікі АДАІ праводзяць комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на бездакорнае выкананне вадзіцелямі транспартных сродкаў правіл прыпынку і стаянкі.
На мінулым тыдні аддзелам Дэпартамента аховы выяўлены шасцёра грамадзян у стане алкагольнага ап’янення і адзін сямейны скандаліст.
Па інфармацыі РАНС, з 14 па 21 жніўня на тэрыторыі раёна зарэгістравана два пажары. Пацярпелых няма. 15.08 паступіла паведамленне аб пажары прыватнага дома ў Дараганаве. Пашкоджаны дах, сцены і веранда. 21.08 загарэлася прыбудова ў в. Замошша. Знішчана 60 м2 перакрыцця.
На мінулым тыдні на вадаёмах раёна загінулі два чалавекі: адзін пры купанні непадалёк ад аг. Свіслач, другі пры рыбнай лоўлі каля аг. Ліпень.
Нагадваем: купанне дазволена толькі на спецыяльна абсталяваным пляжы. Устрымайцеся ад прыняцця алкагольных напояў на вадаёме. Асаблівую ўвагу надзяляйце дзецям. Выкарыстоўвайце выратавальныя камізэлькі. У выпадку надзвычайных сітуацый тэлефануйце 101 або 112.
ІАЖіРС паведаміла, што на мінулым тыдні зафіксавана па адным парушэнні правіл рыбнай лоўлі, палявання і лесакарыстання.