Хроника происшествий. Осиповичи

Хроника происшествий. Осиповичи

Хроніка здарэнняў

Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні папярэджана 141 правапарушэнне, адміністрацыйную адказнасць панеслі 2 “бяспраўнікі”, парушальнік правілаў абгону і 24 пешаходы і веласіпедысты. У месцах массавага адпачынку выяўлена 2 правапарушэнні.

3 ліпеня каля 16 гадзін на пад’язной аўтадарозе да садовага таварыства “Меліяратар” 43-гадовы жыхар Мінска страціў кантроль над кіраваннем Nissan, у выніку чаго аўтамабіль з’ехаў у правы па ходзе руху кювет і сутыкнуўся з прыдарожным дрэвам. У аварыі пацярпелі сам вадзіцель і тры пасажыры: жанчыны 44-х і 67-мі гадоў і 11-гадовае дзіця. Усе шпіталізаваны. У лютым бягучага года вадзіцель быў пазбаўлены права кіравання за паездку ў нецвярозым стане; папярэдне, і на гэты раз ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. РАСК па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Аддзелам Дэпартамента аховы да адказнасці прыцягнуты 3 сямейныя скандалісты і па адной асобе за здзяйсненне дробнага крадзежу ці з’яўленне ў нецвярозым стане ў грамадскіх месцах.

Па матэрыялах ІАЖіРС узбуджана крымінальная справа па факце забруджвання ракі Ботчы, якая працякае каля в. Вязычын; складзены адміністрацыйныя пратаколы за захоўванне рыбалоўных сетак і парушэнне правілаў рыбалоўства.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем