Хроника происшествий. Осиповичи

Хроніка здарэнняў
Супрацоўнікамі АДАІ РАУС з 18 па 24 студзеня зарэгістравана 8 дарожна-транспартных здарэнняў, у адным выпадку вінаваты пакінуў месца ДТЗ; папярэджана 163 правапарушэнні; пакараны 5 “бяспраўнікаў”, аўтааматар, які парушыў правілы абгону, нецвярозы вадзіцель і 4 пешаходы.
Аддзелам Дэпартамента аховы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты парушальнік правілаў дарожнага руху, за здзяйсненне дробных хуліганства і крадзяжоў — 1 і 2 чалавекі адпаведна.
У РАНС паведамілі: 18 чысла пажарамі пашкоджаны гаспадарчыя пабудовы ў в. Лучыцы і аг. Ліпень.
ІАЖіРС складзены 2 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў палявання.