Хроника происшествий. Осиповичи

Хроніка здарэнняў
Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні папярэджана 95 правапарушэнняў, адміністрацыйную адказнасць панеслі 4 нецвярозыя вадзіцелі і 5 “бяспраўнікаў”, 7 пешаходаў, 2 вадзіцелі, што не абсталявалі транспартны сродак зімовымі шынамі. Зарэгістравана 9 ДТЗ.
Аддзелам Дэпартамента аховы да адказнасці прыцягнуты 3 сямейныя скандалісты, па 2 чалавекі, якія здзейснілі дробныя крадзяжы ці з’яўляліся ў нецвярозым выглядзе ў грамадскіх месцах.
У РАНС паведамілі: 28 снежня ад пажару пацярпеў дом у в. Усціж — знішчаны дах, перакрыцце і маёмасць.
Па матэрыялах ІАЖіРС узбуджана крымінальная справа па факце незаконнай рыбалкі.