Хроника происшествий. Осиповичи

Хроника происшествий. Осиповичи

Хроніка здарэнняў

Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні папярэджана  92 правапарушэнні, адміністрацыйную адказнасць панеслі 2 нецвярозыя вадзіцелі; 6 парушальнікаў правіл перавозкі дзяцей;  7 “бяспраўнікаў”, з якіх 2 паўторна на працягу года; 23 пешаходы і веласіпедысты, 2 з якіх былі “пад мухай”. Зарэгістравана 8 ДТЗ.

Увага! У сувязі са скарачэннем працягласці светлавога дня значна павялічваецца верагоднасць наезду на пешаходаў, веласіпедыстаў і возчыкаў коннага транспарту, якія не абазначылі сябе святлоадбівальнымі элементамі. Дзяржаўтаінспекцыя заклікае пры з’яўленні на праезнай частцы дарог у цёмны час сутак уразлівых удзельнікаў руху без флікераў або ў стане алкагольнага ап’янення паведамляць пра гэта па тэл. 102. Магчыма, менавіта ваш званок дапаможа па-збегнуць трагедыі.

Аддзелам Дэпартамента аховы да адказнасці прыцягнуты 4 грамадзяніны, якія здзейснілі дробныя крадзяжы, па адным, што знаходзіліся ў нецвярозым стане ў грамадскіх месцах ці вінаватыя ў іншых правапарушэннях.

Па паведамленні РАНС, 9 кастрычніка ў аг. Краснае ў выніку пажару знішчана 35 м2 даху піларамы і прыбудовы; 10 чысла загарэлася сцэна ў гарадскім парку па вул. Юбілейнай — пашкоджана 2 м2 полікарбанату і ўнутранае абсталяванне электрашчыта.

ІАЖіРС складзена 5 адміністрацыйных пратаколаў за парушэнне правілаў рыбалоўства, па 1 — палявання і лесакарыстання.

Последние новости

Общество

Истории переселенцев из Чернобыльской зоны

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 26 апреля

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Чернобыль 40 лет спустя: загрязненные территории: от восстановления к уверенному будущему

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость