Хроника происшествий. Осиповичи

Хроніка здарэнняў
Супрацоўнікамі АДАІ РАУС з 13 па 19 ліпеня зарэ-гістравана 5 ДТЗ, папярэджана 93 правапарушэнні, да адказнасці прыцягнуты 11 “бяспраўнікаў” і 6 нецвярозых вадзіцеляў.
АУСТ інфармуе: па 23 ліпеня праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Бяспека” з мэтай папярэджання няшчасных выпадкаў з грамадзянамі і дарожна-транс-партных здарэнняў на аб’ектах чыгуначнага транспарту.
Аддзелам Дэпартамента аховы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 4 асобы, якія з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, 2 і 1 — здзейснілі дробнае хуліганства і ўчынілі іншыя супраць-праўныя дзеянні.
Па паведамленні РАНС, у нядзелю шпіталізаваны 68-гадовы жыхар в. Канцы Дрычынскага сельсавета: атруціўся прадуктамі гарэння, спрабуючы самастойна патушыць пажар у сваім доме.
ІАЖіРС складзены 4 адмі-ністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў палявання.
