Хроника происшествий

Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні папярэджана 181 правапарушэнне. Адміністрацыйную адказнасць панеслі нецвярозы вадзіцель, 6 аўтааматараў без вадзіцельскага пасведчання, 6 парушальнікаў правіл перавозкі дзяцей і 2 — абгону, 22 пешаходы і веласіпедысты. Зарэгістравана 2 ДТЗ.
Увага! Працягваецца Еўрапейскі тыдзень мабільнасці, нацэлены на прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем залішняй колькасці аўтамабільнага транспарту. 22 верасня ён традыцыйна завяршыцца Днём без аўтамабіля, у які аўтамабілістам і матацыклістам прапаноў-ваецца хаця б на дзень адмовіцца ад выкарыстання транспартных сродкаў, якія спажываюць паліва.
Аддзелам Дэпартамента аховы да адказнасці прыцягнуты сямейны скандаліст і па адным чалавеку за дробны крадзеж і з’яўленне ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы.
ІАЖіРС складзена па 2 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правіл рыбалоўства і лесакарыстання.