Асіповічы: хроніка здарэнняў (10/09/2013)

Асіповічы: хроніка здарэнняў (10/09/2013)

xxx
ДАI
У перыяд з 2 па 8 верасня спынена 186 парушэнняў правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 7 п’яных вадзіцеляў, з іх 1 — паўторна на працягу года, 35 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 5 пешаходаў без святлоадбіваючых элементаў на адзенні. Адбылося 9 нязначных ДТЗ, пераважная большасць якіх — пры манеўраванні ў перапоўненых машынамі дварах.
Падчас правядзення спецыяльных комплексных мерапрыемстваў «Увага, дзеці!» зафіксавана 263 парушэнні правілаў дарожнага руху. За рух без уключанага бліжняга святла ў светлы час сутак аштрафавана 22 вадзіцелі.
АДАI нагадвае, што з надыходам восені набывае асаблівую вастрыню праблема своечасовага выяўлення вадзіцелямі ў цёмны час сутак пешаходаў, якія не абазначаюць сябе флікерамі. Па статыстыцы, каля 30% дарожных здарэнняў з удзелам пешаходаў адбываецца менавіта таму, што пацярпелыя не мелі на адзенні святлоадбіваючых элементаў.
Адказнасць за ўзгаданы від адміністрацыйнага парушэння складае да 3 базавых велічынь, а калі пешаход-парушальнік знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення — ад 3 да 5 базавых велічынь.
АУСТ
Складзена 59 адміністрацыйных пратаколаў, узбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу. Затрымана асоба, якая знаходзілася на прафілактычным уліку і самавольна пакінула месца жыхарства.
РАНС
У ноч на 4 чысло на тэрыторыі СВК «Калгас «Карытнае» па невядомай прычыне адбыўся пажар, які знішчыў дзве сцірты назапашанай на зіму саломы.
IАЖіРС
Складзена два пратаколы па выпадках парушэння правілаў перавозкі нарыхтаванай драўніны, па аднаму — за самавольную высечку лесу і незаконную рыбалку забароненай прыладай (жывадзёрам) каля плаціны Асіповіцкай ГЭС.
Падрыхтаваны дакументы для ўзбуджэння крымінальнай справы ў адносінах да несумленнага рыбака, які з дапамогай браканьерскага прыстасавання — сеткі-пад’ёмніка — злавіў каля 27 кг рыбы, чым нанёс шкоду прыродзе ў памеры 46,2 базавых велічыні.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость