Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС
13 ліпеня паступіла паведамленне ад жыхаркі райцэнтра: у сварцы на глебе рэўнасці яе спрабаваў задушыць раней судзімы сужыцель, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. У той жа дзень ад дыспетчара хуткай медыцынскай дапамогі паступіў тэлефонны званок з інфармацыяй аб грамадзяніне, які заблукаў у лясным масіве недалёка ад в. Свіслач. Прачэсванне лесу станоўчага выніку не дало. Устаноўлена, што зніклы мужчына — жыхар Клічаўскага раёна.
РАСК
У ноч на 14 ліпеня двое непрацуючых мужчын, разабраўшы сцяну, праніклі ў памяшканне прыватнай піларамы і выкралі дубовыя дошкі на суму 900 руб. Маёмасць канфіскавана.
Гэтай жа ноччу неўстаноўленая асоба выкрала з хлява дойнага статка МТФ ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” двух коней, прычыніўшы шкоду на суму 1.673,1 руб.
Распачата справа ў дачыненні раней не судзімага мужчыны, які 1 снежня 2015 года ў ходзе допыту ў якасці сведкі даў заведама лжывыя паказанні.
13 ліпеня ў Градзянцы пенсіянер 1942 г.н., знаходзячыся ў нецвярозым стане, нанёс 6 удараў сякерай па галаве сваёй сужыцельцы, пасля чаго вынес цела ў хлеў суседняга нежылога дома і там закапаў.
0,8495 г марыхуаны незаконна захоўваў у сваёй хаце раней судзімы жыхар в. Замошша.
ДАI
Папярэджана 99 парушэнняў правілаў дарожнага руху, прыцягнута да адказнасці 5 нецвярозых вадзіцеляў, 34 ліхачы, 8 пешаходаў. Адбылося 4 ДТЗ.
АУСТ
Зарэгістравана 11 матэрыялаў аб здарэннях. Складзена 95 адміністрацыйных пратаколаў, знойдзена 2 асобы, аб’яўленыя ў вышук. У спецізалятар дастаўлены 1 грамадзянін. Суправоджана 27 цягнікоў, з іх знята 4 правапарушальнікі. Выяўлены факт незаконнага абароту прадукцыі; канфіскавана 12 літраў спірту, 13 кілаграмаў каноплі, 10,5 — маку.
Дэпартамент аховы
Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 4 парушальнікі правілаў дарожнага руху, 15 чалавек, што знаходзіліся ў нецвярозым стане ў грамадскіх месцах, па 2 асобы, якія здзейснілі дробныя крадзяжы і хуліганства.
17 ліпеня міліцыянер-кінолаг Асіповіцкага дэпартамента аховы па ўказанні РАУС выехаў на паведамленне пра тое, што ў зав. Агародны невядомая асоба спрабуе ўскрыць гараж. У ходзе затрымання падазроны аказаў супраціўленне і пашкодзіў форменнае абмундзіраванне супрацоўніка.
РАНС
17 ліпеня з-за пападання маланак адбылося 2 пажары: агнём пашкоджаны дах, кроквенная сістэма і перакрыцце гаспадарчай пабудовы ў аг. Карытнае, у в. Брадзішча гаспабудова і маёмасць у ёй цалкам знішчаны.
Увага! З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый, гібелі і траўматызму дзяцей у перыяд летніх канікул працягваецца рэспубліканская прафілактычная акцыя “Канікулы без дыму і агню”.
IАЖіРС
Складзена 7 адміністрацыйных пратаколаў: 2 па фактах знаходжання грамадзян у лесе ў пажаранебяспечны перыяд, 3 — за нарыхтоўку лясных ягад механічнымі прыладамі, па адным — за незаконную парубку і парушэнне правілаў вывазкі драўніны.