Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 20 па 26 чэрвеня канфіскавана 30 л брагі, у ходзе спецыяльнай праграмы “Мак” выяўлена і знішчана 44,5 кг дзікарослых канопляў і   13 кг маку. На вул. Сташкевіча затрыманы непрацуючы грамадзянін ў стане таксікалагічнага ап’янення. У ноч на 22 чэрвеня ад дачнага дома ў в. Майсеевічы выкрадзены аўтамабіль “Фіат”. Устаноўлена, што ўгон здзейсніла жыхарка в. Крамок. У в. Усціж у двары свайго дома пры падзенні аўтамашыны з дамкрата загінуў мужчына 1946 г.н. 26 чэрвеня на р. Бярэзіна паблізу пас. Ялізава бабруйчанін, кіруючы маторнай лодкай, прычыніў смяротную траўму 55-гадоваму жыхару Мінска, які знаходзіўся ў вадзе.

РАСК

Распачата справа ў дачыненні несудзімага грамадзяніна, які з сакавіка па май бягучага года сістэматычна збіваў роднага брата.

Трактарыст-машыніст аднаго з сельгаспрадпрыемстваў прысвоіў 230 літраў афарбаванага дызельнага паліва на суму звыш 2 млн рублёў.

ДАI

Папярэджана 126 фактаў парушэння ПДР, да адказнасці прыцягнута 4 нецвярозыя вадзіцелі, 23 парушальнікі хуткаснага рэжыму, 6 пешаходаў. Адбылося 12 дарожна-транспартных здарэнняў.

25 чэрвеня недалёка ад в. Жыцін загінуў жыхар райцэнтра: мужчына не справіўся з кіраваннем трактарам і перакуліўся ў меліярацыйны канал.

АУСТ

Зарэгістравана 17 супрацьпраўных здарэнняў, складзена 65 адміністрацыйных пратаколаў, з незаконнага абароту канфіскавана 46 л алкагольных напояў, у спецізалятар дастаўлена 2 грамадзяніны. Суправоджана 96 цягнікоў, з якіх знята 6 правапарушальнікаў.

РАНС

У ноч на 27 чэрвеня загарэўся прыватны дом па вул. Карла Маркса. Агнём пашкоджаны перакрыцце, сцены веранды і маёмасць, закурана столь.

Увага! З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый, гібелі і траўматызму дзяцей у перыяд летніх канікул праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя “КанIкулы без дыму I агню”.

Спецізалятар

Для працверажэння размешчана 42 чалавекі, у іх ліку 7 жанчын і 6 сямейных скандалістаў.

IАЖіРС

Складзены пратаколы па фактах самавольнай высечкі, незаконнай транспарціроўкі драўніны, забруджвання лесу адыходамі, парушэння правілаў рыбалоўства.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем