Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

Зафіксавана парушэнне антыалкагольнага заканадаўства, канфіскаваны самагонны апарат, 6 літраў самагону і 40 брагі. Паступіла 2 заявы ад жыхарак райцэнтра, якіх збілі мужы, і 4 — пра крадзяжы маёмасці, у тым ліку з аўтамабіляў. 1 мая ў ЦРБ дастаўлены мужчына, якому пасля сумеснага распіцця спіртнога нажавыя раненні нанесла сужыцелька, і нецвярозая жанчына, збітая братам.

РАСК

2 справы заведзены супраць дырэктара прыватнага будпрадпрыемства, які ўнёс загадзя лжывыя звесткі аб налічэнні зарплаты ў даведкі для атрымання банкаўскага крэдыту. Яго атрымалі дзве асіпаўчанкі на персанальныя патрэбы ў памеры звыш 41 і 39 млн рублёў.

Распачата крымінальная справа ў дачыненні 9-класніка, які знаходзіцца на ўліку ў IСН. У лютым ён падбухторваў навучэнца каледжа да здзяйснення хуліганства супраць непаўналетняга.

Непрацуючы 24-гадовы асіпаўчанін размясціў у сацыяльнай сетцы матэрыялы парнаграфічнага характару.

ДАI

Папярэджана 100 парушэнняў правілаў дарожнага руху, прыцягнуты да адказнасці 7 нецвярозых вадзіцеляў, 13 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 11 пешаходаў, што знаходзіліся на дарогах у цёмны час сутак без святлоадбівальных элементаў. Адбылося 11 ДТЗ.

Дэпартамент аховы

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 3 чалавекі, што з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, па 1 — за дробныя крадзеж і хуліганства.

Спецізалятар

Для працверажэння дастаўлена 35 чалавек, у тым ліку 5 жанчын, 4 сямейныя скандалісты і іншагародні грамадзянін.

РАНС

28 красавіка з-за парушэння правілаў устройства пячнога ацяплення адбыўся пажар лазні ў в. Ручай Лапіцкага сельсавета. 1 мая агнём пашкоджаны дах і веранда жылога дома ў в. Вялікая Грава.

IАЖіРС

Складзена 3 адміністрацыйныя пратаколы за незаконнае лесакарыстанне і 1 — за здабычу рыбы. Узбуджана крымінальная справа па паўторнаму на працягу года факце парушэння правілаў рыбнай лоўлі.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем