Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 4 па 10 красавіка зафіксаваны факт парушэння антыалкагольнага заканадаўства, канфіскавана 0,5 л самагону. У аграгарадках Свіслач і Жорнаўка выяўлены трупы мужчын, якія скончылі жыццё самагубствам. Ад жыхара райцэнтра паступіла заява аб крадзяжы 700.000 рублёў з раней страчанай банкаўскай карты. 5 красавіка ў дачным доме двума непрацуючымі грамадзянамі быў збіты мужчына — так злачынцы спрабавалі вярнуць доўг у 200 тысяч рублёў. Затрыманы асіпаўчанін у стане наркатычнага ап’янення. У аддзяленні банка несудзімая жанчына прад’явіла для абмену 5-тысячную купюру ЦБ РФ з прыкметамі падробкі. Невядомая асоба праз незачыненыя дзверы пранікла ў дом 92-гадовага пенсіянера і выкрала звыш 35 млн рублёў.

РАСК

7 красавіка з месцаў адпачынку на аўтадарозе “Мінск-Гомель” выкрадзены кантэйнеры для смецця і тратуарная плітка на суму каля 5 млн рублёў.

Пяцёра непрацуючых асіпаўчан у ноч на 8 красавіка праніклі ў падвальнае памяшканне шматпавярховага дома па вул. Сташкевіча і выкралі прадукты харчавання, частка якіх канфіскавана.

ДАI

Папярэджана 129 фактаў парушэння ПДР, да адказнасці прыцягнута 29 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 2 нецвярозыя вадзіцелі, 22 пешаходы. Адбылося 6 ДТЗ.

Ноччу 8 красавіка вадзіцель “Рэно” наехаў на непазначанага флікерам мужчыну, які перабягаў праезную частку ў неўстаноўленым месцы. Пацярпелы пешаход з цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне ЦРБ.

ДАI нагадвае: за знаходжанне на неасветленым участку дарогі без светлоадбіваючых элементаў вопраткі прадугледжаны штраф ад 1 да 3 базавых велічынь, у стане алкагольнага ап’янення — да 5 БВ.

АУСТ

У ходзе СКМ “Прыгарадны цягнік” суправоджана 178 цягнікоў, з якіх знята 69 правапарушальнікаў, распаўсюджана 97 лістовак прафілактычнай накіраванасці. Знойдзена 2 асобы, што знаходзіліся ў вышуку, канфіскавана 8 л самагону і самагонны апарат, узбуджана крымінальная справа па крадзяжы, які раскрыты па гарачых слядах.

Дэпартамент аховы

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 7 парушальнікаў ПДР, 8 чалавек, якія знаходзіліся нецвярозымі ў грамадскіх месцах, 1 асоба, што займалася самагонаварэннем, і грамадзянін, які здзейсніў дробнае хуліганства.

Спецізалятар

Размешчана 47 чалавек, у іх ліку 3 пенсіянеры і 5 жанчын, адна з якіх іншагародняя.

РАНС

5 красавіка агнём знішчана палова даху крамы ў в. Малая Грава. Па вул. Цалянскай у в. Ручай у выніку пажару абрынуўся дах, пашкоджаны сцены і маёмасць жылога дома.

IАЖіРС

Выяўлена 2 факты парушэння правілаў палявання з прыкметамі крыміналу, складзена 3 адміністрацыйныя пратаколы за незаконную рыбалку.

Последние новости

Спорт и туризм

Спартакиада среди организаций Осиповичского района: названы победители соревнований по легкой атлетике

14 июня 2026
Читать новость
Образование

Поступить будет непросто: что ждет выпускников 2026 года при зачислении в вузы Беларуси

14 июня 2026
Читать новость
Общество

14 чэрвеня — Сусветны дзень донара крыві

14 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 14 июня для всех знаков Зодиака

14 июня 2026
Читать новость
Общество

Самозанятым Осиповичского района: что изменится по налогу на профессиональный доход с 1 июля 2026 года

13 июня 2026
Читать новость
Общество

Таямніцы вёскі Лочын: сляды сядзібы барона, партызанская гісторыя і адзінае возера ў Асіповіцкім раёне

13 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем