Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 4 па 11 мая зафіксавана 12 супрацьпраўных учынкаў: крадзяжы і факты нанясення цялесных пашкоджанняў — па 3, выпадкі парушэння антыалкагольнага заканадаўства — 6.

Раскрыты крадзеж, які адбыўся ў студзені 2013 года. Выяўлена месца знаходжання дзвюх асоб, што ўхіляліся ад выплаты аліментаў.

Падчас правядзення земляных работ каля вёскі Акцябр знойдзены артылерыйскі снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны.

6 чысла ў райбальніцу дастаўлены 42-гадовы асіпаўчанін з пашкоджаннем вока і іншымі траўмамі, якія яму нанёс 33-гадовы пляменнік падчас спрэчкі.

У ноч на 8 мая дапамога медыкаў спатрэбілася 55-гадоваму госцю са Старых Дарог, які ў п. Татарка штосьці не падзяліў з мясцовым жыхаром. Апошні нанёс пацярпеламу некалькі ўдараў, вынікам якіх стала чэрапна-мазгавая траўма і пералом носа.

На наступны дзень раней судзімы 50-гадовы асіпаўчанін ударыў нажом у горла 29-гадовую сужыцельніцу.

РАСК

Узбуджана 9 крымінальных спраў. У іх ліку тры ў адносінах адказнага работніка ААТ «Бабруйскі завод буйнапанэльнага домабудаўніцтва», які ў перыяд з 1 сакавіка па 31 мая мінулага года садзейнічаў фальсіфікацыі справаздачнай дакументацыі шэрагу сваіх падначаленых з мэтай незаконнага атрымання грашовых сродкаў.

Пачаты следчыя дзеянні па факце ўгону трактарнага прычэпа ААТ «Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне» з мехдвара в. Осава. Кошт знікшай маёмасці — каля   12 млн. рублёў.

ДАI

Спынена 151 парушэнне правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 5 п’яных вадзіцеляў і 9 пешаходаў без святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 7 ДТЗ.

9 чысла вадзіцель аўтацягніка, які перавозіў 20 тон металічнага лому, страціў кантроль над машынай, тая на вялікай хуткасці перасекла раздзяляльную паласу шашы Мінск-Гомель і заехала прыблізна на 70 метраў у поле каля в. Цяплухі. Каб выцягнуць «сеўшы» на восі на ўзаранай глебе грузавік, спатрэбілася спецыяльная тэхніка, якая працавала амаль два дні.

Да ведама вадзіцеляў! З 12 па 21 мая праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «Дзіця — галоўны пасажыр», мэта якой — прадухіленне ДТЗ з удзелам непаўналетніх.

АУСТ

Узбуджаны крымінальныя справы па фактах крадзяжу маёмасці і збыту наркатычных рэчываў. Затрыманы злачынца, на якога аб’яўлены вышук. Складзена 12 адміністрацыйных пратаколаў, суправоджана 203 цягнікі.

Увага! 15 мая з 10.00 да 12.00 начальнік Асіповіцкага АУСТ палкоўнік міліцыі Уладзімір Уладзіміравіч Мамсікаў праводзіць «прамую тэлефонную лінію» па пытаннях правапарадку на аб’ектах чыгуначнага транспарту. Тэлефон — 6-25-46.

РАНС

6 чысла ў Асіповічах на вул. Мічурына адбылося адразу два пажары: каля 13.20 па невядомай прычыне загарэлася нежылая палова двухкватэрнага дома, у 23.00 — верагодна з-за неасцярожнасці пры курэнні — успыхнула не маючая гаспадароў хата.

Надвячоркам 7 мая ў гаражным кааператыве «Аўтааматар-2» выяўлена моцнае задымленне адной з пабудоў. Пры гэтым было чутна, што там на павышаных абаротах працуе рухавік аўтамабіля.

Пасля ўскрыцця зачыненых знутры дзвярэй у салоне машыны быў знойдзены страціўшы прытомнасць 32-гадовы мужчына. Пацярпелы знаходзіўся ў крытычным стане, таму сардэчна-лёгачную рэанімацыю выратавальнікі правялі яму самастойна, не чакаючы прыезду хуткай меддапамогі.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость