Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 7 па 13 сакавіка паступіла 5 паведамленняў аб крадзяжах маёмасці, па адным — аб пашкоджанні невядомымі лакафарбавага пакрыцця аўтамабіля і пагрозе нажом. У сувязі з выяўленнем месцазнаходжання спынены вышук двух раней знікнуўшых без вестак грамадзян. Вечарам 8 сакавіка ў ЦРБ дастаўлена нецвярозая непрацуючая жанчына, якую збіў муж. У в/г Цэль знойдзены труп без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці.

РАСК

Распачата 11 крымінальных спраў, тры з якіх — па фактах крадзяжоў з дачных домікаў.

У лясным масіве паблізу в. Пабокавічы неўстаноўленая асоба незаконна здабыла лася вагой каля  400 кг, прычыніўшы шкоду навакольнаму асяроддзю на суму 63 млн рублёў.

9 сакавіка ўзбуджана справа супраць навучэнца прафесійна-тэхнічнага каледжа, які 19 лютага на  вул. Iнтэрнацыянальнай з хуліганскіх меркаванняў збіў навучэнца той жа ўстановы адукацыі.

Непрацуючы раней судзімы асіпаўчанін з 14 лістапада 2015 па 23 лютага 2016 года сістэматычна збіваў сужыцельку. 11 сакавіка пракурорам раёна ў дачыненні 49-гадовага мужчыны распачата крымінальная справа.

ДАI

Папярэджана 107 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Прыцягнуты да адказнасці 15 пешаходаў, 3 нецвярозыя вадзіцелі, 45 парушальнікаў хуткаснага рэжыму. Адбылося 4 ДТЗ з матэрыяльным уронам.

Увага! Па 20 сакавіка праходзіць Тыдзень дзіцячай бяспекі, накіраваны на папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.

АУСТ

Узбуджана 3 крымінальныя справы, складзена 50 адміністрацыйных пратаколаў і 20 матэрыялаў аб здарэннях, суправоджана 82 цягнікі, з якіх знята 5 правапарушальнікаў.

Увага! «Прамая лінія» з начальнікам АУСТ Сяргеем Рогалем адбудзецца 17 сакавіка з 11 да 13 гадзін па тэл. 6-25-46.

Дэпартамент аховы

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 30 чалавек, у тым ліку 8 парушальнікаў ПДР, 14 грамадзян, якія знаходзіліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым стане, 4 асобы, што здзейснілі дробнае хуліганства.

Спецізалятар

Размешчана 57 чалавек, у іх ліку 10 жанчын, 9 сямейных скандалістаў, 2 іншагароднія, 3 пенсіянеры і 4 грамадзяніны, што здзейснілі хуліганства.

IАЖіРС

2 адміністрацыйныя пратаколы складзена за парушэнне правілаў лесакарыстання, 1 — рыбалоўства.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем