Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС
У перыяд з 22 па 28 лютага зафіксавана парушэнне антыалкагольнага заканадаўства і канфіскавана 216 літраў самагону і брагі.
Два чалавекі скончылі жыццё самагубствам, тры знойдзены без прыкмет гвалтоўнай смерці.
22 лютага ў стане таксічнага ап’янення затрыманы раней судзімы 28-гадовы асіпаўчанін.
26 чысла ў бальніцу з траўмай дастаўлены і шпіталізаваны 67-гадовы асіпаўчанін. Цялесныя пашкоджанні атрыманы ў стане алкагольнага ап’янення пры падзенні з 3-метровай лесвіцы. На наступны дзень з траўмай у коме дастаўлены п’яны грамадзянін 1971 г.н., які ў рэанімацыі памёр.
27 лютага неўстаноўленая асоба скрала з аўтамашыны антэну для радыёстанцыі коштам 400 тысяч рублёў. У гэты ж дзень на вул. 60 гадоў Кастрычніка 33-гадовы асіпаўчанін парэзаў 2 колы на машыне “Рэно-Твінго”.
РАСК
Узбуджана 16 крымінальных спраў. У тым ліку ў адносінах да двух раней несудзімых асіпаўчан — за прыгатаванне і захоўванне 0,2184 г опія і за захаванне 0,0103 г псіхатропнага рэчыва; да абавязанай асобы, якая ўхілялася ад работы і павінна дзяржаве каля 13 млн рублёў; да дзвюх асоб, якія завалодалі чужымі банкаўскімі карткамі і скралі ў агульным звыш мільёна рублёў; да навучэнца каледжа, які ўчыніў хуліганства ў адносінах да вучня СШ № 1.
ДАI
Папярэджана 103 парушэнні правіл дарожнага руху, прыцягнуты да адказнасці 1 нецвярозы вадзіцель, 28 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 15 пешаходаў. Здзейснена 10 ДТЗ з механічнымі пашкоджаннямі і 1 — з цялесным.
26 лютага на 77 км аўтадарогі Мінск-Гомель паблізу п. Сасновы 38-гадовы асіпаўчанін на аўтамабілі “Мерседэс-Бенц-412” наехаў на жыхара Лагойска, які раптоўна выйшаў на праезную частку. Апошні з цялеснымі пашкоджаннямі быў шпіталізаваны.
АУСТ
Зарэгістравана 2 супрацьпраўныя здарэнні, складзена 69 адміністрацыйных пратаколаў, да-стаўлены ў спецізалятар 3 чалавекі, устаноўлена месцазнаходжанне 3 асоб, што знаходзіліся ў вышуку. Суправоджана 64 цягнікі, з якіх знята 4 правапарушальнікі. Узбуджаны 2 крымінальныя справы.
Дэпартамент аховы
Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 9 чалавек, у тым ліку па фактах самагонаварэння, дробнага хуліганства, парушэнняў правіл дарожнага руху і сямейнай сваркі — па аднаму, за з’яўленне ў нецвярозым выглядзе ў грамадскіх месцах.
Спецізалятар
Дастаўлена 38 і размешчана на працверажэнне 36 чалавек, з іх 3 жанчыны, 5 сямейных скандалістаў і 4 асобы, якія здзейснілі дробныя хуліганствы.
IАЖіРС
Складзена 2 пратаколы за парушэнне правіл рыбалоўства.