Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 25 па 31 студзеня паступіла 3 заявы аб крадзяжы маёмасці.

26 студзеня супрацоўнікамі АНіСГЛ затрыманы раней судзімы асіпаўчанін, у якога канфіскавана 0,5296 г марыхуаны. У той жа дзень на тэрыторыі ўстановы “Маяк” затрыманы работнік па падазрэнні ў знаходжанні на працоўным месцы ў стане наркатычнага ап’янення. 31 студзеня з філіяла “Белшына-Агра” ААТ “Белшына” паступіла паведамленне аб падзяжы 22 цялят месячнага ўзросту. Абставіны здарэння ўстанаўліваюцца.

РАСК

Узбуджана 15 крымінальных спраў, 2 з іх — па крадзяжах з аўтамабіляў.

6 каналізацыйных люкаў і 4 кольцы да іх на суму каля 4 млн руб. выкраў 20 кастрычніка з кацельні АСВК “Калгас “Авангард” раней судзімы вартаўнік.

7 студзеня беспрацоўны мужчына ў стане алкагольнага ап’янення пагражаў забойствам жонцы.

Жыхарка аг. Лапічы шляхам падбору ключа двойчы пранікала ў склепы аднавяскоўцаў і крала кансервы. Частка прадуктаў канфіскавана.

ДАI

Папярэджана 75 правапарушэнняў дарожнага руху, прыцягнута да адказнасці 17 пешаходаў, па 6 нецвярозых вадзіцеляў і што не прытрымліваліся хуткаснага рэжыму. Адбылося 8 ДТЗ.

Спецізалятар

41 грамадзянін размешчаны для працверажэння, у тым ліку 7 сямейных скандалістаў, 10 жанчын, 4 іншагароднія, пенсіянер і 6 асоб, што здзейснілі дробнае хуліганства.

АУСТ

Зарэгістравана 21 здарэнне, складзена 59 адміністрацыйных пратаколаў, узбуджана крымінальная справа па крадзяжы, устаноўлена месцазнаходжанне грамадзяніна, які быў у вышуку. Суправоджана 66 цягнікоў, з якіх знята 5 правапарушальнікаў.

Дэпартамент аховы

У спецізалятар дастаўлена 7 нецвярозых грамадзян. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 4 парушальнікі ПДР, 2 асобы, што здзейснілі дробны крадзеж і дробнае хуліганства.

IАЖіРС

Складзена 3 пратаколы па фактах ажыццяўлення незаконнага палявання.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем