Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 11 па 17 студзеня выяўлена і канфіскавана 118 літраў брагі, спынены вышук 3 грамадзян, што ўхіляліся ад выплаты доўгу. У пад’ездзе дома па вул. 60 гадоў Кастрычніка затрымана 33-гадовая жанчына ў стане наркатычнага ап’янення. У ЦРБ з абмаражэннем пальцаў ног і іншымі траўмамі дастаўлены жыхар в. Дрычын, які знаходзіўся ў непрытомным стане. 12 студзеня павесіліся беспрацоўныя мужчыны 1981 і 1962 г.н.

РАСК

Узбуджана крымінальная справа супраць асіпаўчаніна, які вечарам  10 студзеня аказаў супраціўленне і пагражаў нажом супрацоўніку аддзела Дэпартамента аховы.

Жыхар райцэнтра ўзяў у адным з магазінаў горада ў арэнду пліткарэз коштам 2 млн рублёў і, не маючы намера вяртаць яго, прадаў невядомаму.

Па матэрыялах АБЭЗ заведзена і 6 спраў у дачыненні санітаркі тэрапеўтычнага аддзялення ЦРБ, якая з карыслівай мэтай неаднаразова збывала грамадзянам фіктыўныя лісткі непрацаздольнасці аб знаходжанні на стацыянарным лячэнні. У ходзе расследавання выяўлены факт прад’яўлення 15 лютага 2015 года па месцы працы падробленага бальнічнага рабочым вагоннага дэпо.

14 студзеня 2014 года в.а. начальніка аддзялення паштовай сувязі в. Вязаўніца выкарыстоўваючы службовыя паўнамоцтвы аформіла расходную аперацыю па ўкладным рахунку пенсіянеркі і завалодала 15 млн рублёў РУП “Белпошта”.

ДАI

Папярэджана 172 факты парушэння правілаў дарожнага руху, да адказнасці прыцягнута 3 нецвярозыя вадзіцелі, 26 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 36 пешаходаў без святлоадбіваючых элементаў на вопратцы. Адбылося 10 ДТЗ з механічнымі пашкоджаннямі.

АУСТ

Узбуджана 2 крымінальныя справы, зарэгістравана 33 здарэнні, складзена 64 адміністрацыйныя пратаколы, суправоджана 92 цягнікі, з якіх знята 3 правапарушальнікі. Устаноўлена месцазнаходжанне асобы, што знаходзілася ў вышуку, у спецізалятар дастаўлена 2 чалавекі.

Спецізалятар

Размешчана 38 чалавек, у іх ліку 20 беспрацоўных грамадзян, 3 пенсіянеры, 2 жанчыны.

Дэпартамент аховы

Складзена 7 адміністрацыйных пратаколаў па фактах парушэння ПДР, 4 — за знаходжанне ў грамадскіх месцах у нецвярозым стане, 2 — за дробнае хуліганства, 1 — за непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўніка міліцыі.

IАЖіРС

Складзена 2 адміністрацыйныя пратаколы: за вываз лесу без дакументаў і крадзеж драўніны.

Последние новости

Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость
Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем