Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 4 па 10 студзеня выяўлена 4 трупы без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці, у іх ліку цела мужчыны без пэўнага месца жыхарства, які памёр ад пераахаладжэння. У райбальніцы ад траўмаў, атрыманых пры падзенні ў нецвярозым стане, памерла пенсіянерка. Устаноўлена асоба, якая ўкрала сумку з кабінета загадчыка дашкольнай установы: 20-гадовая беспрацоўная асіпаўчанка. Зафіксавана 2 факты парушэння антыалкагольнага заканадаўства, канфіскаваны самагонны апарат і 5 літраў самагону. 10 студзеня раней судзімы грамадзянін пры затрыманні пагражаў нажом міліцыянеру-кінолагу аддзела Дэпартамента аховы.

РАСК

Узбуджана 16 крымінальных спраў, 7 з іх — па крадзяжах. Тры справы ўзбуджана супраць рабочага станцыі Асіповічы, які ў верасні, лістападзе і чэрвені падаваў па месцы працы лісткі часовай непрацаздольнасці, што змяшчалі загадзя лжывыя звесткі пра знаходжанне на стацыянарным лячэнні ў ЦРБ.

35-гадовы асіпаўчанін  25 кастрычніка размясціў у сацыяльнай сетцы відэафайлы, якія, згодна з заключэннем экспертызы, адносяцца да парнаграфічнай прадукцыі.

Заведзена справа ў дачыненні ялізаўчаніна, які раней быў пазбаўлены на 5 гадоў права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, ухіліўся ад выканання прысуду і перасоўваўся на аўтамабілі, знаходзячыся ў нецвярозым стане.

9 студзеня ў Брыцалавіцкім лясніцтве каля в. Лучыцы член райарганізацыі таварыства паляўнічых і рыбаловаў без належнага дазволу здабыў самца казулі. Урон навакольнаму асяроддзю — звыш за 25 млн рублёў.

ДАI

Папярэджана 135 парушэнняў правілаў дарожнага руху, прыцягнуты да адказнасці 2 нецвярозыя вадзіцелі, 22 ліхачы і столькі ж пешаходаў без святлоадбіваючых элементаў на вопратцы. Адбылося 1 ДТЗ з матэрыяльным уронам.

Спецізалятар

Размешчана для працверажэння 44 чалавекі, з іх 10 сямейных сканда-лістаў, 1 іншагародні і па   5 жанчын і пенсіянераў. Больш за 60% грамадзян — беспрацоўныя.

РАНС

У выніку пажару 5 студзеня ў дачным доме САТ “Канструктар” на ст. Ясень агнём знішчаны дах, перакрыцце, дашчаная веранда, пашкоджаны сцены дома.

IАЖіРС

Узбуджана крымінальная справа па факце незаконнага палявання, складзена 3 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў лесакарыстання і 2 — палявання.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем