Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У сувязі з устанаўленнем месцазнаходжання спынены вышук 4 асоб, што ўхіляліся ад выплаты доўгу. Знойдзена два трупы без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці. 3 студзеня ў аддзяленні банка затрымана грамадзянка, якая спрабавала збыць банкноту наміналам 20 долараў ЗША, што выклікала сумненні ў сапраўднасці.

РАСК

Узбуджана 15 крымінальных спраў, у тым ліку супраць невядомага, які са склада вытворчага ўчастка ААТ “Бабруйскі КХП” выкраў 400 метраў меднага кабелю і 100 — з іншых металаў.

Распачата справа ў дачыненні невядомага, які з хуліганскіх меркаванняў на грунтовай дарозе паблізу вул. Сонечная ўсталяваў і замаскіраваў металічны шып, у выніку чаго пашкоджаны колы двух аўтамабіляў.

Неўстаноўленая асоба з выкарыстаннем шкоднага праграмнага забеспячэння заблакіравала доступ да камп’ютарнай інфармацыі жыхару аг. Лапічы.

1 студзеня каля 3 гадзін ночы нецвярозы раней судзімы жыхар в. Прудок з асаблівай жорсткасцю нанёс мноства траўм жонцы, якая памерла на месцы збіцця.

У гэты ж дзень у рэанімацыйнае аддзяленне ЦРБ са сваёй кватэры дастаўлены 45-гадовы асіпаўчанін: нажавыя раненні, у тым ліку сэрца, падчас сваркі здзейсніў старэйшы брат. У момант здарэння абодва таксама былі п’яныя.

ДАI

Папярэджана 80 фактаў парушэння правілаў дарожнага руху, прыцягнута да адказнасці 3 нецвярозыя вадзіцелі, 19 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 12 пешаходаў, якія знаходзіліся на дарогах у цёмны час сутак без святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 16 ДТЗ.

Увага! Па 10 студзеня праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па спыненні фактаў знаходжання за рулём транспартных сродкаў асоб у стане алкагольнага ап’янення і тых, хто не мае права кіравання аўтатранспартам.

АУСТ

Зарэгістравана 12 здарэнняў, складзена 37 адміністрацыйных пратаколаў, суправоджаны 181 цягнік, з іх знята 18 правапарушальнікаў.

Спецізалятар

Размешчана 35 чалавек, у іх ліку 19 асоб, што парушалі грамадскі парадак, 8 жанчын, 1 іншагародні, 9 сямейных скандалістаў і 5 грамадзян, якія здзейснілі дробнае хуліганства.

РАНС

3 студзеня ў 20.50 адбылося ўзгаранне прыватнага дома ў в. Цяплухі. Загінуў гаспадар. Папярэдняя прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

IАЖіРС

Складзена 3 пратаколы па фактах парушэння правілаў лесакарыстання

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем