Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 23 па 29 лістапада ў сувязі з устанаўленнем месцазнаходжання спынены вышук пяці асоб, што ўхіляліся ад выплаты доўгу, зафіксавана 4 факты парушэння антыалкагольнага заканадаўства і канфіскавана 4,5 літра самагону і 30 — брагі. Выяўлена 2 трупы без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці. Пры правядзенні земляных работ на пустках каля вул. Юбілейнай і Крыловіча выяўлена 2 артылерыйскія снарады часоў вайны.

РАСК

Узбуджана 17 крымінальных спраў, з якіх 10 тычацца крадзяжоў маёмасці, 2 — ухілення ад адбыцця пакарання.

Супрацоўнікамі аддзялення па НіСГЛ затрыманы асіпаўчане, якія захоў-валі 0,13 г асабліва небяспечнага наркасродку і 28,76 г марыхуаны.

8 патронаў незаконна захоўваў у дачным доме свайго знаёмага ў в. Ялцоўка непрацуючы жыхар райцэнтра.

27 лістапада неўстаноўленая асоба пашкодзіла 2 помнікі на мемарыяльным комплексе “Алея Герояў”.

Узбуджана справа ў дачыненні двух 18-гадовых асіпаўчан, якія 14 лістапада з хуліганскіх намераў пашкодзілі агароджу на вул. Чарняхоўскага.

ДАI

Папярэджана 136 парушэнняў ПДР, прыцягнута да адказнасці 28 ліхачоў, 2 нецвярозыя вадзіцелі, за знаходжанне на праезнай частцы без святлоадбіваючых элементаў адзення пакараны 10 пешаходаў. Адбылося 21 ДТЗ, большая частка з іх — па прычыне выкарыстоўвання летніх шын у зімні перыяд.

Днём 24 лістапада вадзіцель аўтамабіля “Пе-жо” каля в. Паташня не справіўся з кіраваннем, выехаў на абочыну і сутыкнуўся з дрэвам. Вадзіцель і пасажыр шпіталізаваны.

Раніцай 29 лістапада на 15 км аўтадарогі “Мінск-Гомель” вадзіцель “ВАЗ” не ўлічыў умовы надвор’я, не абраў бяспечную хуткасць руху і наехаў на металічны адбойнік. Пасажырка, якая сур’ёзна пацярпела ў ДТЗ, дастаўлена ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.

Спецізалятар

Размешчана 34 чалавекі, у тым ліку 4 жанчыны, 1 іншагародні, 7 сямейных скандалістаў, 2 грамадзян, што здзейснілі дробнае хуліганства.

РАНС

У выніку пажару, які здарыўся 28 лістапада ў  аг. Ліпень, пашкоджаны кроквенная сістэма і перакрыцце лазні.

IАЖіРС

6 адміністрацыйных пратаколаў складзена за парушэнне правілаў палявання, 2 — лесакарыстання, 1 — непадпарадкоўванне законным патрабаванням службовай асобы.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем