Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 9 па 15 лістапада зафіксавана 3 выпадкі парушэння антыалкагольнага заканадаўства, канфіскавана 1,5 літра самагону. У сувязі з усталяваннем месцазнаходжання спынены вышук зніклай без вестак 32-гадовай жанчыны. У ЦРБ дастаўлены мужчына пасля спробы суіцыду шляхам павешання. Увечары 14 лістапада невядомыя зламалі 3 пралёты бетоннай агароджы па вул. Чарняхоўскага — па факце праводзіцца праверка.

РАСК

Распачата справа ў дачыненні асіпаўчаніна. 7 лістапада ён ударыў супрацоўніка АДАI РАУС, які знаходзіўся пры выкананні службовых абавязкаў.

Жыхар аг. Вяззе з выкарыстаннем забароненай прылады лоўлі здабыў на абводным канале р. Свіслач 108 асобін плоткі, карася і карпа. Шкода навакольнаму асяроддзю склала звыш 19 млн руб.

Заведзена справа па заявах трох жыхароў  вул. Патоцкага: у ноч на 12 лістапада з іх аўтамабіляў, што знаходзіліся каля шматпавярховага дома, хтосьці скраў маёмасць і грошы.

Ацэтыляваны опій масай у пераліку на сухі астатак 0,1098 г незаконна збыў у пад’ездзе дома па вул. 60 гадоў Кастрычніка раней судзімы непрацуючы.

ДАI

Прыцягнуты да адказнасці 77 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 19 пешаходаў, 5 нецвярозых вадзіцеляў. Папярэджана 171 парушэнне ПДР. Адбылося 9 ДТЗ.

Увага! Па 20 лістапада з мэтай кантролю за своечасовым праходжаннем тэхнічнага агляду транспартнымі сродкамі праводзіцца дэкада «Тэхагляд».

АУСТ

Складзена 65 адміністрацыйных пратаколаў, суправоджаны 191 цягнік, з якіх знята 14 правапарушальнікаў. Устаноўлена месцазнаходжанне асобы, што знаходзілася ў вышуку. Узбуджаны 2 крымінальныя справы па крадзяжах асабістай маёмасці.

Спецізалятар

Размешчаны для працверажэння 50 грамадзян, у тым ліку 9 жанчын, 2 іншагароднія і 12 сямейных скандалістаў.

РАНС

Раніцай 10 лістапада адбыўся пажар жылога дома па вул. Беларускай. Гаспадар загінуў.

З цяжкімі тэрмічнымі апёкамі шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне ЦРБ 42-гадовы жыхар райцэнтра, які 15 лістапада ў нецвярозым стане па неасцярожнасці нанёс сабе цялесныя пашкоджанні.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем