Асіповічы: хронiка здарэнняў

Асіповічы: хронiка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 7 па 13 красавіка зафіксавана 7 супрацьпраўных учынкаў: крадзяжы, выпадкі парушэння антыалкагольнага заканадаўства і нанясення цялесных пашкоджанняў — па 2, угон — 1.

Затрымана 3 асобы, на якія быў аб’яўлены вышук. Раскрыта злачынства, здзейсненае ўлетку 2009 года, — рабаўніцтва. Тады двое праніклі ў дом 74-гадовай пенсіянеркі, прывязалі жанчыну да стула скотчам і забралі наяўныя грошы.

8 чысла падчас праверкі вытворчай базы прыватнага прадпрыемства выяўлена каля 1,5 тысячы лістоў фанеры без дакументаў, якія б пацвярджалі законнасць іх набыцця. Кошт матэрыяльных каштоўнасцей з «непразрыстай» гісторыяй паходжання склаў амаль 200 млн. рублёў.

У ноч з 9 на 10 красавіка невядомая асоба пранікла ў сховішча ПУВП «Сінькевіч М.Е» ў в. Галынка, адкуль украла электраабсталяванне коштам 10,5 млн. рублёў.

12 чысла падчас спрэчкі жыхар в. Радуцічы збіў паленам сваю жонку. 60-гадовая жанчына дастаўлена ў ЦРБ з пераломам правай нагі, левай рукі і закрытай чэрапна-мазгавой траўмай. У той жа дзень з пранікаючым раненнем жывата шпіталізаваны непрацуючы 53-гадовы жыхар Карытнага. Удар нажом яму нанесла ўласная дачка зноў жа падчас сямейнага скандалу.

Увага! У перыяд з 14 па 22 красавіка на тэрыторыі раёна праводзяцца спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы «Нагляд». Iх мэтапрафілактыка супрацьпраўнай дзейнасці з боку раней судзімых асоб.

РАСК

Узбуджана 15 крымінальных спраў. У іх ліку па фактах:  падпалу будынкаў на тэрыторыі прыватнага прадпрыемства «Сеўра» у  в. Пагарэлае; падлогу фінансавых дакументаў загадчыкам адной з крам ААТ «Гандаль», здзейсненаму ў 2012 годзе; нанясення ўрону прыродным угоддзям у асабліва буйным памеры групай рыбакоў, якія з дапамогай электравуды знішчылі рыбы агульным коштам каля 40 млн. рублёў; скупкі крадзенай маёмасці; крадзяжу каструлі з каўбасой коштам 40 тыс. рублёў.

ДАI

Спынена 132 парушэнні правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 5 п’яных вадзіцеляў і 15 пешаходаў без святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 1 ДТЗ.

АУСТ

Узбуджана 1 крымінальная справа па факту хуліганства, здзейсненага 22 сакавіка. Тады пасажыр электрацягніка разбіў ударам галавы шыбу ўваходнай дзверы вагона, чым нанёс урон маёмасці чыгункі ў памеры 360 тыс. рублёў.

Складзена 90 адміністрацыйных пратаколаў, су-праводжана 45 цягнікоў.

IАЖіРС

Складзены пратакол за збор мядзведжай цыбулі, 4 — па фактах браканьерскай здабычы рыбы, 2 — за непадпарадкаванне супрацоўнікам інспекцыі. Адзін з парушальнікаў спрабаваў уцячы з месца браканьерскай здабычы рыбы, другі — знішчыць незаконныя прылады для лоўлі.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость