Асіповічы: хронiка здарэнняў

Асіповічы: хронiка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 7 па 13 красавіка зафіксавана 7 супрацьпраўных учынкаў: крадзяжы, выпадкі парушэння антыалкагольнага заканадаўства і нанясення цялесных пашкоджанняў — па 2, угон — 1.

Затрымана 3 асобы, на якія быў аб’яўлены вышук. Раскрыта злачынства, здзейсненае ўлетку 2009 года, — рабаўніцтва. Тады двое праніклі ў дом 74-гадовай пенсіянеркі, прывязалі жанчыну да стула скотчам і забралі наяўныя грошы.

8 чысла падчас праверкі вытворчай базы прыватнага прадпрыемства выяўлена каля 1,5 тысячы лістоў фанеры без дакументаў, якія б пацвярджалі законнасць іх набыцця. Кошт матэрыяльных каштоўнасцей з “непразрыстай” гісторыяй паходжання склаў амаль 200 млн. рублёў.

У ноч з 9 на 10 красавіка невядомая асоба пранікла ў сховішча ПУВП “Сінькевіч М.Е” ў в. Галынка, адкуль украла электраабсталяванне коштам 10,5 млн. рублёў.

12 чысла падчас спрэчкі жыхар в. Радуцічы збіў паленам сваю жонку. 60-гадовая жанчына дастаўлена ў ЦРБ з пераломам правай нагі, левай рукі і закрытай чэрапна-мазгавой траўмай. У той жа дзень з пранікаючым раненнем жывата шпіталізаваны непрацуючы 53-гадовы жыхар Карытнага. Удар нажом яму нанесла ўласная дачка зноў жа падчас сямейнага скандалу.

Увага! У перыяд з 14 па 22 красавіка на тэрыторыі раёна праводзяцца спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы “Нагляд”. Iх мэтапрафілактыка супрацьпраўнай дзейнасці з боку раней судзімых асоб.

РАСК

Узбуджана 15 крымінальных спраў. У іх ліку па фактах:  падпалу будынкаў на тэрыторыі прыватнага прадпрыемства “Сеўра” у  в. Пагарэлае; падлогу фінансавых дакументаў загадчыкам адной з крам ААТ “Гандаль”, здзейсненаму ў 2012 годзе; нанясення ўрону прыродным угоддзям у асабліва буйным памеры групай рыбакоў, якія з дапамогай электравуды знішчылі рыбы агульным коштам каля 40 млн. рублёў; скупкі крадзенай маёмасці; крадзяжу каструлі з каўбасой коштам 40 тыс. рублёў.

ДАI

Спынена 132 парушэнні правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 5 п’яных вадзіцеляў і 15 пешаходаў без святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 1 ДТЗ.

АУСТ

Узбуджана 1 крымінальная справа па факту хуліганства, здзейсненага 22 сакавіка. Тады пасажыр электрацягніка разбіў ударам галавы шыбу ўваходнай дзверы вагона, чым нанёс урон маёмасці чыгункі ў памеры 360 тыс. рублёў.

Складзена 90 адміністрацыйных пратаколаў, су-праводжана 45 цягнікоў.

IАЖіРС

Складзены пратакол за збор мядзведжай цыбулі, 4 — па фактах браканьерскай здабычы рыбы, 2 — за непадпарадкаванне супрацоўнікам інспекцыі. Адзін з парушальнікаў спрабаваў уцячы з месца браканьерскай здабычы рыбы, другі — знішчыць незаконныя прылады для лоўлі.

Последние новости

Общество

Аглядчык-рамонтнік вагонаў Асіповіцкага вагоннага дэпо Юрый Жырнікаў быў узнагароджаны нагрудным знакам “Выдатнік Беларускай чыгункі”

3 августа 2025
Читать новость
Общество

Десять монтеров пути и три бригадира — таков состав одиннадцатого околотка дистанции пути

3 августа 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники и ветераны железнодорожного транспорта, примите искренние поздравления с Днем железнодорожника!

3 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 3 августа для всех знаков зодиака

3 августа 2025
Читать новость
Общество

Сегодня — только о хорошем

2 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о мирных переговорах по Украине: хоть на Луну, но надо садиться за стол и разговаривать

1 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем