Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 7 па 13 верасня ўстаноўлены асобы, украўшыя веласіпед (жнівень 2013 г.) і 2 тэлевізары з магазіна райста ў п. Ялізава (2012 г.). Выяўлена месцазнаходжанне 2 чалавек, што ўхіляліся ад выплаты аліментаў. Зафіксавана 2 факты парушэння антыалкагольнага заканадаўства і канфіскавана  55 літраў самагоннай брагі. Падчас правядзення спецыяльнай праграмы “Мак” каля аг. Ясень знойдзена і знішчана 8 кг дзікіх канопляў.

Супрацоўнікамі АБЭЗ выяўлены факт рэалізацыі і захоўвання абутку і     адзення імпартнай вытворчасці без таваратранспартных накладных на суму больш за 100 млн рублёў. Прадукцыя канфіскавана.

РАСК

Узбуджана 9 крымінальных спраў, з іх 4 — па крадзяжах веласіпедаў.

Жыхарка Ялізава, працуючы з мая па ліпень 2012 года на пасадзе загадчыка пасялковага аддзялення банка, ад імя ўкладчыка-аднавяскоўкі аформіла фіктыўныя дакументы і завалодала грашыма банка ў памеры 6.800 долараў і 700 еўра.

ДАI

Папярэджана 231 парушэнне правілаў дарожнага руху, прыцягнута да адказнасці 6 нецвярозых вадзіцеляў, 119 кіроўцаў-ліхачоў, 12 пешаходаў без святлоадбіваючых элементаў на вопратцы. Адбылося 5 ДТЗ.

У нядзелю нецвярозы вадзіцель “Форда” не справіўся з кіраваннем аўтамабілем і сутыкнуўся з дрэвам. Пасажыр дастаўлены ў бальніцу.

УВАГА! Па 25 верасня праводзіцца рэспубліканская акцыя «Час стаць прыкметным!», накіраваная на прапаганду выкарыстоўвання святлоадбіваючых элементаў і камізэлек павялічанай бачнасці.

АУСТ

Складзена 95 адміністрацыйных пратаколаў, знойдзена 4 чалавекі, якія знаходзіліся ў вышуку, суправоджана 152 цягнікі, з якіх знята 10 правапарушальнікаў. У спецізалятар дастаўлена 2 грамадзяніны.

Увага! «Прамая лінія» з начальнікам АУСТ Сяргеем Рогалем адбудзецца 17 верасня з 11 да 13 гадзін па тэл. 6-25-46.

Спецізалятар

Размешчаны для працверажэння 46 чалавек, з іх 8 жанчын, 6 сямейных скандалістаў, 2 хуліганы і асоба, што здзейсніла дробны крадзеж.

IАЖіРС

Складзена 2 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў лесакарыстання і столькі ж — за крадзеж сажалкавай рыбы.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем