Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

З 31 жніўня па 6 верасня раскрыта 2 крадзяжы, спынены вышук 4 грамадзян, якія ўхіляліся ад выплаты запазычанасці, зафіксавана 2 факты парушэння антыалкагольнага заканадаўства.

Падчас санкцыянаванага агляду дома ў в. Ялцоўка выяўлены і канфіскаваны абрэз вінтоўкі “Маўзер” і 8 патронаў.

4 верасня на сажалцы ААТ “Рыбгас “Свіслач” затрыманы раней судзімы жыхар Вяззя, які выкраў амаль 60 кг рыбы.

РАСК

Распачата 9 крымінальных спраў, з якіх 7 — за крадзеж маёмасці.

5 мая супрацоўнікамі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі затрымана жанчына, якая захоўвала пры сабе 1,7874 г марыхуаны.

Неўстаноўленая асоба шляхам падбору ключа пранікла ў кватэру пенсіянеркі і выкрала ювелірныя вырабы на суму звыш 2 млн рублёў.

Заведзена справа ў дачыненні раней судзімага мужчыны. Пазбаўлены права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, ён паўторна п’яным сеў за руль аўтамабіля.

ДАI

Папярэджана 354 факты парушэння ПДР, да адказнасці прыцягнута 3 нецвярозыя вадзіцелі, 42 — якія не прытрымліваліся хуткаснага рэжыму, 13 пешаходаў без святлоадбівальных элементаў. Адбылося 8 ДТЗ.

Увага! Па 20 верасня праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы па прадухіленню фактаў кіравання транспартнымі сродкамі вадзіцелямі, што знаходзяцца ў стане ап’янення або не маюць права кіравання.

АУСТ

Складзена 57 адміністрацыйных пратаколаў, устаноўлена месцазнаходжанне асобы, што была ў вышуку, у спецізалятар дастаўлена 3 чалавекі. Суправоджана 56 цягнікоў, з якіх знята 2 правапарушальнікі.

Увага! З 10 па 12 верасня праводзіцца комплекс аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне і раскрыццё злачынстваў на аб’ектах транспарту.

Спецізалятар

Размешчаны для працверажэння 37 чалавек, у тым ліку 8 жанчын, 5 сямейных скандалістаў, іншагародні грамадзянін і асоба, што ўчыніла дробны крадзеж.

РАНС

У аг. Свіслач 31 жніўня агнём знішчаны дашчаны навес, дах і перакрыцце гаспадарчай пабудовы, пашкоджаны дах лазні.

IАЖіРС

Складзены пратаколы за спробу крадзяжу сажалкавай рыбы, незаконную здабычу рыбы, непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўніка інспекцыі. Распачата крымінальная справа па факце крадзяжу рыбы.

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем