Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 24 па 30 жніўня раскрыта 2 крадзяжы, зафіксавана 2 факты парушэння антыалкагольнага заканадаўства. Падчас правядзення спецыяльнай праграмы “Мак” каля в. Каменічы выяўлена і зні-шчана 360 кг дзікіх канопляў на плошчы 4 га. Праводзіцца праверка па трох паведамленнях пра крадзяжы асабістай маёмасці, масавай бойцы ў в. Ліпень і выкраданні лавачкі і стала з месца адпачынку, размешчанага на 91 км трасы “Мінск-Гомель”.

РАСК

Узбуджана крымінальная справа ў дачыненні асіпаўчанкі, што незаконна захоўвала ў падвальным памяшканні дома па вул. Сумчанкі экстракцыйны опій масай у пераліку на сухі астатак 0,0245 грама.

26 жніўня ў бальніцы памёр вадзіцель матацыкла “Ява”. Яго, у парушэнне правілаў дарожнага руху, буксіраваў на гнуткай счэпцы пенсіянер на аўтамабілі “ВАЗ”, супраць якога заведзена справа.

ДАI

Папярэджана 205 парушэнняў ПДР, прыцягнуты да адказнасці 6 нецвярозых вадзіцеляў, 62 ліхачы, 9 пешаходаў, 57 кіроўцаў, што перамяшчаліся на транспарце без уключанага блізкага святла фар. Адбылося 8 ДТЗ з матэрыяльнымі стратамі.

Увага! Па 18 верасня праходзіць прафілактычнае мерапрыемства, накіраванае на прадухіленне парушэнняў правілаў перавозкі пасажыраў вадзіцелямі таксі.

АУСТ

Складзены 101 адміністрацыйны пратакол, у спецізалятар дастаўлена 5 грамадзян. У рамках спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Пасажыр” суправоджана 212 цягнікоў, з іх знята 32 правапарушальнікі.

Спецізалятар

Размешчана 52 чалавекі, у іх ліку 9 сямейных сканадалістаў, 5 дробных хуліганаў, 8 жанчын і 4 іншагароднія.

РАНС

Два пажары адбыліся 25 жніўня: у в. Пагарэлае агнём знішчана адрына і пашкоджаны 2 надворныя пабудовы, у в. Ліпень згарэлі дах і перакрыцце дома і хлява. 28 жніўня гарэў нежылы дом у в. Маісеевічы.

Працягваецца тушэнне пажару на тэрыторыі ваеннага палігона “Рэпішча”, якое абцяжарана наяўнасцю боепрыпасаў. Па стане на 6 гадзін рані-цы панядзелка плошча пажара складала 4 га.

IАЖіРС

Узбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу сажалкавай рыбы, складзена 3 адміністрацыйныя пратаколы за наведванне лесу ў перыяд забароны.

Последние новости

Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость