Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 17 па 23 жніўня паступіла 3 паведамленні пра крадзяжы, устаноўлена месцазнаходжанне асобы, якая ўхілялася ад выплаты аліментаў; знойдзены труп без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці; выяўлена і канфіскавана 60 літраў самагоннай брагі; затрыманы грамадзянін у стане наркатычнага ап’янення.

У ЦРБ ад цялесных пашкоджанняў, атрыманых пры валцы лесу ля в. Барок, памёр работнік прыватнага прадпрыемства.

РАСК

Распачаты 2 крымінальныя справы супраць прадаўца з абавязкамі загадчыка крамы райста на ст. Ясень, якая завалодала каштоўнасцямі коштам звыш 100 млн рублёў.

Непрацуючы жыхар в. Замошша падчас сваркі нанёс нажом аднавяскоўцу цяжкія цялесныя пашкоджанні.

ДАI

Папярэджана 139 фактаў парушэння правілаў дарожнага руху, да адказнасці прыцягнута 22 парушальнікі хуткаснага рэжыму, 7 нецвярозых кіроўцаў і столькі ж пешаходаў. Адбылося 11 ДТЗ.

Вечарам 17 жніўня недалёка ад в. Тарасавічы ў кювет з’ехаў і перакуліўся аўтамабіль. Пасажыр “Рэно”, жыхар названай вёскі, ад атрыманых траўм памёр на месцы здарэння. Супраць бабруйчанкі, якая знаходзілася за рулём у нецвярозым стане, заве-дзена крымінальная справа.

23 жніўня на 107 км аўтадарогі “Мінск-Гомель” вадзіцель матацыкла “Ява”, якога на “ВАЗе” буксіраваў жыхар в. Ясянец, не спра-віўся з кіраваннем, упаў на праезную частку і атрымаў цяжкія пашкоджанні.

Увага! З 25 жніўня па 5 верасня праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага — дзеці!”. Усе аўтамабілісты ў светлы час сутак АБАВЯЗАНЫ ехаць з уключаным на транспарт-ным сродку блізкім святлом фар. Тыя, хто гэта патрабаванне праігнаруе, будуць пакараны штрафам у памеры да 2 базавых велічынь.

АУСТ

Складзена 99 адміністрацыйных пратаколаў, у спецізалятар дастаўлены 2 чалавекі, суправоджана 58 цягнікоў, з якіх знята 6 правапарушальнікаў. Канфіскавана $200 у асоб, што рэалізоўвалі мабільныя тэлефоны за замежную валюту.

Увага! З 25 па 29 жніўня на аб’ектах транспарту праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Пасажыр”.

Спецізалятар

Размешчана 54 чалавекі, з іх 4 іншагароднія, 7 сямейных скандалістаў, 6 жанчын і столькі ж дробных хуліганаў.

РАНС

17 жніўня агнём знішчаны туалет, пашкоджаны сцены і перакрыцце хлява па вул. Асіповіцкай у в. Осава.

Пажар на плошчы звыш 10 га ўзнік 21 жніўня на тэрыторыі ваеннага палігона “Рэпішча”. Падчас тушэння адбылося 8 выбухаў неразарваўшыхся боепрыпасаў, пацярпелых няма. Па стане на 6 гадзін раніцы панядзелка яго плошча складала 5 га.

Увага! Па 30 верасня праходзіць прафілактычная акцыя “У цэнтры ўвагі — дзеці!”.

IАЖіРС

Складзена 4 пратаколы па фактах парушэння правілаў лесараспрацовак і 2 — за ігнараванне забароны на наведванне лясоў і тарфянікаў у пажаранебяспечны перыяд.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем