Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 10 па 16 жніўня зарэгістравана 6 супрацьпраўных учынкаў: нанясенне цялесных па-шкоджанняў і захаванне наркатычных рэчываў — па 1, крадзяжы і самагонаварэнне — 2.

Падчас правядзення аперацыі “Мак” знішчана каля 550 кг дзікарослых канопляў і 1 кг маку, які вырошчаваў на прысядзіб-ным участку жыхар в. Каўгары.

Раскрыты крадзеж запчастак сельгастэхнікі ў в. Краснае, здзейснены ў маі.

Скончыў жыццё самагубствам жыхар в. Вялікая Гарожа. 38-гадовы мужчына не працаваў і злоўжываў алкаголем.

Надвячоркам 11 жніўня ў ЦРБ дастаўлены 68-гадовы жыхар в. Каўгары. Небяспечную траўму — прані-каючае нажавое раненне жывата — пенсіянер атрымаў ад сваёй падчарыцы, 39-гадовай непрацуючай мінчанкі. Жанчына раней не мела канфліктаў з законам, але знаходзіцца на ўліку ў псіхіятра.

Узбуджана 11 крымінальных спраў. Сярод іх 2 — у адносінах да работніцы крамы райста на станцыі Ясень, якая злоўжывала службовымі паўнамоцтвамі і летась прысвоіла таварна-матэрыяльныя каштоўнасці на суму каля 30 млн руб.

Яшчэ адзін злодзей бу-дзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасці за кра-дзеж грошай і маёмасці ў перасоўным павільёне, які працаваў у цэнтральным парку 3 жніўня. Асноўным “уловам” зламысніка сталі бананы — іх сукупны кошт склаў амаль 1 млн руб.

Высвятляюцца абставіны продажу аўтамабіля “БМВ-530” з фальшывымі дакументамі. Пацярпелым у махлярстве стаў зямляк, які напрыканцы мінулага года паехаў за “таннай” машынай у Расійскую Федэрацыю.

ДАI

Спынена 183 парушэнні правілаў руху. Прыцягнута да адказнасці 2 п’яныя і 58 вадзіцеляў, якія перавышалі дазволеную хуткасць руху, 6 пешаходаў. Адбылося 7 ДТЗ.

Удзел дарожнага патруля спатрэбіўся для разбору канфліктнай сітуацыі паміж аўтамабілістамі, узнікшай на беразе Асіповіцкага вадасховішча. Дзве кампаніі адпачывалі паблізу ад плаціны ГЭС. Адна група адпачываючых гуляла ў валейбол, і няўдала пушчаны мяч збіў бакавое люстэрка суседскай машыны. Казуснае пашкоджанне маёмасці стала прычынай вы-кліку ДАІ. У выніку разгляду абставін здарэння ўсе гаспадары машын былі аштрафаваны — за паркоўку у забароненым месцы.

АУСТ

Складзена 83 адміністрацыйныя пратаколы, затрымана асоба, якая знаходзілася ў вышуку. Суправоджана 58 цягнікоў, сярод пасажыраў выяўлена 12 парушальнікаў правапарадку.

Увага! 20-21 жніўня пройдуць спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы “Прыгарадны цягнік”, падчас якіх будуць знаходзіцца пад асаблівым кантролем вячэрнія і начныя цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа.

РАНС

10 жніўня загарэлася гаспадарчая пабудова на прыватнай сядзібе ў в. Вяззе. З-за неасцярожнасці пры курэнні згарэла 3 тоны сена.

Працягваецца тушэнне лясных і тарфяных пажараў каля п. Татарка, в. Вярхі і Дварышча.

IАЖіРС

Складзена 4 пратаколы па фактах парушэння правілаў лесараспрацовак і 2 — за ігнараванне забароны на наведванне лясоў і тарфянікаў у пажаранебяспечны перыяд.

Последние новости

Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость