Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 27 ліпеня па 2 жніўня зарэгістравана 20 супрацьпраўных учынкаў: крадзеж — 3, выраб самагону — 11, нанясенне цялесных пашкоджанняў — 4, выкраданне і падпальванне аўтамабіля — па 1. Выяўлена 2 трупы. Узбуджана 6 крымінальных спраў. Раскрыта 2 раней здзейсненыя злачынствы. Знішчана звыш 2 кілаграмаў каноплі. Спынены пошук без вестак загінуўшай.

У ходзе несанкцыянаванага агляду жылля канфіскавана 1.125 літраў самагоннай брагі.

27 ліпеня ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах 17-гадовага жыхара п. Градзянка, які выкраў аўтамабіль “Рэно Лагуна” ў 35-гадовай мінчанкі і здзейсніў дарожна-транспартнае здарэнне, пасля чаго з траўмамі быў дастаўлены ў райбальніцу.

30 чысла ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах непаўналетніх жыхароў в. Верайцы, якія ў пенсіянера-аднасяльчаніна ўкралі розных бытавых рэчаў на 17.545.000 рублёў.

Праводзіцца праверка па факце крадзяжу ў грамадзянкі в. Ручэй 30 чатырохмесячных куранят.

ДАI

Спынена 151 парушэнне правілаў руху. Прыцягнута да адказнасці 11 пешаходаў і п’яны вадзіцель, 48 — за перавышэнне хуткасці. Здзейснена 17 ДТЗ з механічнымі пашкоджаннямі.

З 1 па 10 жніўня праводзяцца комплексныя мерапрыемствы па папярэджванні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам двухколавых транспартных сродкаў: матацыклаў, веласіпедаў, мапедаў.

АУСТ

Складзена 117 адміністрацыйных пратаколаў. Суправоджана 68 цягнікоў, дзе затрымана 5 грамадзян. У спецізалятар дастаўлена 5 чалавек. Узбуджана крымінальная справа. Знішчана каля 1,5 кілаграма маку.

Спецізалятар

Дастаўлена для аказання дапамогі 37 чалавек, з іх — 6 сямейных скандалістаў, сярод якіх адна жанчына.

РАНС

Зарэгістравана 3 пажары.

31 ліпеня каля 21 гадзіны паступіла паведамленне пра ўзгаранне дома ў            в. Азярышча. Агнём знішчаны дом, загінула мясцовая жыхарка. Пры аглядзе месца здарэння выяўлена канструкцыя для несанкцыянаванага падключэння да лініі электраперадач.

Адбылося адкрытае гарэнне двух легкавых аўтамабіляў.

IАЖіРС

Складзена 4 пратаколы: 3 — за парушэнне правіл лесакарыстання, 1 — за транспарціроўку драўніны без дакументаў.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем